су́кравіца, -ы, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкам крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак.

|| прым. су́кравічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жаўтава́ты жаўтава́тая жаўтава́тае жаўтава́тыя
Р. жаўтава́тага жаўтава́тай
жаўтава́тае
жаўтава́тага жаўтава́тых
Д. жаўтава́таму жаўтава́тай жаўтава́таму жаўтава́тым
В. жаўтава́ты (неадуш.)
жаўтава́тага (адуш.)
жаўтава́тую жаўтава́тае жаўтава́тыя (неадуш.)
жаўтава́тых (адуш.)
Т. жаўтава́тым жаўтава́тай
жаўтава́таю
жаўтава́тым жаўтава́тымі
М. жаўтава́тым жаўтава́тай жаўтава́тым жаўтава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́кравіца, ‑ы, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак і поласцей цела. З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зеленава́та-жаўтава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зеленава́та-жаўтава́ты зеленава́та-жаўтава́тая зеленава́та-жаўтава́тае зеленава́та-жаўтава́тыя
Р. зеленава́та-жаўтава́тага зеленава́та-жаўтава́тай
зеленава́та-жаўтава́тае
зеленава́та-жаўтава́тага зеленава́та-жаўтава́тых
Д. зеленава́та-жаўтава́таму зеленава́та-жаўтава́тай зеленава́та-жаўтава́таму зеленава́та-жаўтава́тым
В. зеленава́та-жаўтава́ты (неадуш.)
зеленава́та-жаўтава́тага (адуш.)
зеленава́та-жаўтава́тую зеленава́та-жаўтава́тае зеленава́та-жаўтава́тыя (неадуш.)
зеленава́та-жаўтава́тых (адуш.)
Т. зеленава́та-жаўтава́тым зеленава́та-жаўтава́тай
зеленава́та-жаўтава́таю
зеленава́та-жаўтава́тым зеленава́та-жаўтава́тымі
М. зеленава́та-жаўтава́тым зеленава́та-жаўтава́тай зеленава́та-жаўтава́тым зеленава́та-жаўтава́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шкіпіна́р, ‑у, м.

Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам, якая здабываецца перагонкай смалы хвойных дрэў і прымяняецца ў медыцыне, лакафарбавай вытворчасці і пад. Я пазаносіў у кладоўку посуд, пэндзлі, памог хлопцам паадмываць працавітыя рукі ад фарбы шкіпінарам, падзякаваў і пайшоў прыбірацца сам. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́кравіцажаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ’кроў з раны з вадой’ (Варл.), ’крывяныя гнойныя выдзяленні’ (Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (ТС). Укр. су́кровиця, рус. су́кровица, польск. sukrwica, чэш. дыял. súkrvica, славац. súkrvica, серб.-харв. sùkrvica, балг. сукъ́рвица, дыял. су́карвица, макед. сукрвица. Прасл. *sǫ‑krьv‑ica, дэрыват з прыст. *sǫ‑ ад *kry, krъve ’кроў’. Гл. Махэк₂, 292; Борысь, Prefiks., 122; ЕСУМ, 5, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́цца, бяруся, бярэшся, бярэцца; бяромся, берацеся, бяруцца; незак.

1. за каго-што. Хапацца рукамі за які‑н. прадмет, за каго‑н. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. Бяруся за бліжэйшую ад сябе ручку дзверцаў, спрабую адкрыць. Кулакоўскі. [Млынар] асцярожна кладзе на дно чоўна восці, выкідае ў рэчку рэшткі абгарэлых смалякоў з лучніка, бярэцца за шост і адплывае ад берага, у туман. Барашка.

2. за што. Пачынаць работу, якую‑н. дзейнасць прыладай працы, зброяй. Усе жнеі падняліся ўжо, — адны ваду пілі са збанкоў, другія весела перакідваліся смешкамі, браліся за сярпы. Мележ. Заўсёды ў час пагранічнік бярэцца за зброю. Заўсёды гатовы перамагчы і заўсёды гатовы памерці. Брыль.

3. за што. Прыступаць да чаго‑н., распачынаць якую‑н. дзейснасць. Рана ў калгасе браліся за сяўбу. Адамчык. І заўсёды, што б.. [Аксіння] ні рабіла, за якую б справу ні бралася, у кожным жэсце яе, у кожным руху і слове заўсёды адчувалася жанчына, чулая, пяшчотная, клапатлівая. Васілевіч. Калі ўсе разыходзяцца з хаты, тады Пятро вяртаецца і бярэцца за снеданне. Пестрак.

4. з інф. Збірацца, намервацца, наважвацца зрабіць што‑н. Карніцкі як браўся апрануць кіцель, так і знямеў. Паслядовіч. Хлопцы ўжо ці раз браліся правучыць Сыса. Вітка. Нэлачка бралася плакаць — маці вярнулася да пасцелі. Грамовіч.

5. з інф. Прымаць абавязацельства, адважвацца, умець, магчы зрабіць што‑н. [Забалотны:] — Бяруся правесці сваім лакаматывам цяжкавагавы састаў! Васілёнак. Паважаны чалавек адзін З далёкіх і чужых краін Прыехаў вандраваць па Беларусі, Чаго — сказаць я не бяруся. Крапіва.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паяўляцца, узнікаць. І дзе браліся толькі сілы ў гэтай хударлявай дзяўчынкі! Лынькоў.

7. Разм. Наставаць, пачынацца (пра з’явы прыроды). Зіма бралася нядружна. Дуброўскі. Мароз бярэцца, паціскае, Па лесе лускае, гуляе. Колас. / у безас. ужыв. Бралася на дзень. Бралася на мароз.

8. Разм. Ісці, рушыць, падавацца ў пэўным напрамку, накіроўвацца. Калі.. [дзядзька] даведаўся, што мы едзем паглядзець коласаўскія мясціны, дык прамовіў: — Э-э, тады вам трэба брацца толькі праз Акінчыцы. С. Александровіч. [Алесеву] ўвагу прыцягнула адзінокая постаць, якая віднелася здалёк і сцяжынкаю бралася да сяла. Броўка.

9. Хапаць насадку, лавіцца на вуду, спінінг (пра рыбу). І рыба не хацела брацца ні на блёсны, ні на нажыўку. Брыль.

10. за каго-што. Ліпнуць, прыставаць да каго-чаго. Пад каламі трашчала ламачча, мокрае лісце бралася за колы і мокрая зямля наліпала на шыны, як жаўтаватая жарства. Чорны.

11. за што. Разм. Выказваць старанне, ахвоту да якой‑н. работы. Гадоў пяць таму назад хадзіла вучыцца адна дзяўчынка, адна на ўсю школу. І бралася яна добра, ды захварэла нейк зімою і памерла. Колас. Дзень і ноч сядзіць [меншы сын] з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Якімовіч.

12. за каго-што. Разм. Заступацца, ручацца за каго‑н.; абараняць. [Сёмка з Рыгорам] браліся адзін за другога, калі хто хацеў аднаго з іх пакрыўдзіць. Гартны.

13. за каго. Разм. фам. Прымаць меры ўздзеяння.

14. чым. Набываць новую якасць, змяняцца; ператварацца ў што‑н. Неба на ўзбалотку ўжо вельмі пасвятлела, нават крыху пачало брацца чырванню. Мележ.

15. Разм. Расці, набірацца сілы. Пшаніца бралася ў рост. □ Вось пачало ў нас расці.. на полі, добра, няхай расце, пасеем яшчэ сёе-тое новае, няхай бярэцца. Кулакоўскі. Усюды.. браліся густыя, у пояс чалавека, травы. Лынькоў.

16. Зал. да браць (у 1–8, 10, 13, 14, 16, 18 знач.).

•••

Брацца за бокі (за жывот) — смяяцца, рагатаць да болю ў жываце.

Брацца (узяцца) за галаву — а) быць вельмі здзіўленым, уражаным чым‑н.; б) своечасова спахапіцца, зразумець.

Брацца загрудкі (за чубы) — задзірацца, даходзіць да сутычкі.

Брацца (узяцца) за гуж — пачынаць якую‑н. сур’ёзную справу.

Брацца за зброю — пачынаць узброеную барацьбу супраць каго‑, чаго‑н.

Брацца (узяцца) за розум — стаць на правільны шлях.

Брацца (прымацца) ў разлік — улічвацца, брацца пад увагу.

Брацца ў рожкі — адчуць сілу, пачаць выяўляць сваю самастойнасць, спрачацца з кім‑н.

Брацца ў сілу — пачынаць хутка расці, буйна развівацца; усталёўвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)