жа́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Гучна ўдарыць, бахнуць.

2. З сілай кінуць, паваліць.

Ж. аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́хнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. жа́хну жа́хнем
2-я ас. жа́хнеш жа́хнеце
3-я ас. жа́хне жа́хнуць
Прошлы час
м. жа́хнуў жа́хнулі
ж. жа́хнула
н. жа́хнула
Дзеепрыслоўе
прош. час жа́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра маланку, полымя і пад.).

|| незак. жаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жахну́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. жахну́ жахнё́м
2-я ас. жахне́ш жахняце́
3-я ас. жахне́ жахну́ць
Прошлы час
м. жахну́ў жахну́лі
ж. жахну́ла
н. жахну́ла
Загадны лад
2-я ас. жахні́ жахні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час жахну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жа́хнуць сов., однокр., прост. жа́хнуть, ба́хнуть, ба́цнуть

жахну́ць сов. ужасну́ть;

ду́мка аб сме́рці ~ну́ла яго́ — мысль о сме́рти ужасну́ла его́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. каго-што чым. Гучна, з сілаю ўдарыць. Да .. [Вані] падбег паліцыянт, жахнуў гумай па плячах і пацягнуў хлопчыка да пастарунка. Карпюк.

2. што. З сілаю кінуць. [Пошта] узяў дзецюкову касу і разы тры махнуўшы .. па траве, з усяе сілы жахнуў яе аб купіну. Крапіва.

жахну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах. І тое, што ўбачыў .. [пан] у чалавечых вачах, жахнула яго. Чорны.

2. Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра полымя, маланку і пад.). Буйныя каплі, як бы градам, Па лісцях дуба секанулі Ды далей сетку пацягнулі. І вось жахнула бліскавіца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да жа́хнуць.

жаха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да жахну́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужасну́ть сов. жахну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жа́хнуть сов., однокр. жа́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пеража́хнуць ’сціхнуць (пра боль)’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да пера- і жа́хнуць ’стукнуць, ударыць’ (гукапераймальнага паходжання, параўн. і жах (гл.), што чаргуецца з гасіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)