жазло́, -а́, мн. жэ́злы і (з ліч. 2, 3, 4) жазлы́, жэ́злаў, н.
1. Асобай формы, звычайна ўпрыгожаная палка, посах, якія служылі сімвалам улады, ганаровага становішча, звання (уст.).
Маршальскае ж.
2. Кароткая палка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху (спец.).
3. Металічны стрыжань з дужкай, які выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху цягнікоў.
|| прым. жазло́вы, -ая, -ае (да 3 знач.).
Жазловая сістэма рэгулявання руху цягнікоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жазло́ ср., в разн. знач. жезл м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жазло́, ‑а́; мн. жэ́злы (з ліч. 2, 3, 4 жазлы́), жэ́злаў; н.
1. Уст. Посах, палка асобай формы, якія служылі сімвалам улады, ганаровага звання, становішча. Маршальскае жазло.
2. Палачка ў руках рэгуліроўшчыка вулічнага руху. Прыгожа махаючы паласатымі жэзламі, стаялі.. міліцыянеры. Карпаў.
3. Металічны стрыжань з дужкай і ўказаннем участка чыгуначнага пуці (выкарыстоўваецца пры рэгуліроўцы руху паяздоў). — Ну, стаянка скончылася. Давай жазло, Петрык! Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жазло́ ’посах асобай формы, сімвал улады; палачка ў рэгуліроўшчыка вулічнага руху; стрыжань з дужкай пры рэгуліроўцы руху паяздоў’ (ТСБМ). Рус., укр. жезл., дыял. жезло́, чэш. žezlo, уст. žezl, славац., в.-луж. žezlo, балг. жезъл, макед. жезол, серб.-харв. жѐзло, славен. žêzlo ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. жьзлъ ’посах, жазло’, ст.-бел. жезлъ. Параўн. серб.-харв. же́жељ ’посах, кол’. Лат. ziz(i)ls ’посах’ < ст.-рус. (Пагодзін, Следы, 161; Мюленбах-Эндзелін, 4, 730). Ст.-бел., а таксама шэраг сучасных слав. слоў з сімвалічным значэннем могуць узыходзіць да ст.-слав. Першаснае канкрэтнае значэнне ’посах’ адлюстроўваецца ў ст.-слав. жьзлъ, серб.-харв. жежељ і, магчыма, рус. калым, жезе́л ’посах’. Трубачоў (Зб. Раманскаму, 137–140) супастаўляе са ст.-ісл. geisl ’посах’ (ням. Geissel ’пуга’), а далей з грэч. χίλιοι ’тысяча’. Апошняе семантычна цяжка: ’посах з зарубкамі’ хутчэй мог бы абазначаць дзесятак, сотню, што прызнаў і Махэк₂ (726), адмовіўшыся ад папярэдніх параўнанняў з žehlo (Махэк₁, 594), да якіх, па сутнасці, прыйшоў Младэнаў (165), параўноўваючы жезъл са словамі з коранем *žig‑, і якія падтрымлівае БЕР (1, 531), звязваючы з жегъл (гл. жыга́ла 1). Да Трубачова звычайна ст.-сл. жьзлъ параўноўвалі з ням. Kegel ’кол’, што мае фанетычныя цяжкасці, як і этымалогія І. Шмідта, да якой узыходзіць пункт гледжання Трубачова. Фасмер (2, 40) прыхільна аднёсся да параўнання з арм. gzri ’чарот’. Скок (3, 679) не атаясамлівае ў адрозненне ад Трубачова серб.-харв. жѐзло і жежељ, звязваючы апошняе з ц.-слав. жѧжель ’ашыйнік’. Аб žęželь гл. Варбот, Этимология, 1979, 32–34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скі́петр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Жазло з каштоўнымі камянямі і разьбой — знак царскай улады.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́сах, -а, мн. -і, -аў, м.
Доўгі кій, на які апіраюцца пры хадзьбе; таксама жазло ў вышэйшых свяшчэннаслужыцеляў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фельдма́ршальскі фельдма́ршальский;
~кае жазло́ — фельдма́ршальский жезл
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фельдма́ршальский фельдма́ршальскі;
фельдма́ршальский жезл фельдма́ршальскае жазло́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жезл м. жазло́, -ла́ ср., мн. жэ́злы, -лаў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́сах, ‑а, м.
Доўгі кій, на які апіраюцца пры хадзьбе. // Жазло ў свяшчэннаслужыцеляў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)