жабрава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. жабрава́нне
Р. жабрава́ння
Д. жабрава́нню
В. жабрава́нне
Т. жабрава́ннем
М. жабрава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жабрава́нне ср. ни́щенство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жабрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. жабраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Прасіць міласціну.

2. Пазычаць што-н., не маючы свайго (разм.).

Трэба ісці ж. плуга ў суседзяў.

Не ўмеў шанаваць — ідзі ж. (прыказка).

|| зак. вы́жабраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. жабрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жабра́цтва, ‑а, н.

1. Занятак жабрака; жабраванне. Жабрацтва і папрашайніцтва — спадчына цяжкага мінулага. «Звязда».

2. Жабрацкае становішча; вялікая беднасць. Незлічоныя падаткі ў даход царскай і мясцовай казны даводзяць .. [селяніна] да жабрацтва. Лушчыцкі.

3. зб. Жабракі. Густа жабрацтва па сёлах паслося, Плесня, сухоты цвілі ў сутарэннях. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

попроша́йничанье

1. (нищенство) жабрава́нне, -ння ср.;

2. (надоедливая просьба) папраша́йнічанне, -ння ср.; ка́ньканне, -ння ср., кле́нчанне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попроша́йничество

1. жабрава́нне, -ння ср., жабра́цтва, -ва ср.;

2. (надоедливое приставание с просьбами) папраша́йніцтва, -ва ср.; ка́ньканне, -ння ср., кле́нчанне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ни́щенство ср.

1. (собирание милостыни) жабрава́нне, -ння ср.;

2. (состояние) жабра́цтва, -ва ср.;

3. (нищета) гале́ча, -чы ж.; (убожество) убо́ства, -ва ср., убо́гасць, -ці ж.; (бедность) бе́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жабра́к, жабрава́ць. Укр. жебра́к, же́брати, жебрув́ати ’тс’, же́брижабраванне’, рус. пск., прыбалт. жебра́к, жеброва́ть (відаць, з бел.), польск. żebrak, żebrać, чэш. žebrák, žebrati, славац. žobrák, žobrať, в.-луж. žebrjak, žebrić, н.-луж. žebrak, žebriś, славен. žebrâvec, zebráti, серб.-харв. же̏брак, жебрачити, џе́брак, џе̏брати ’тс’. Літ. žebrõkas, žebravoti, лат. žabravât ’тс’ з бел. або польск. (Фрэнкель, 1294); венг. zsebrák (з 1456 г.) ’тс’ са слав. (MESz, 3, 1212). У ст.-бел. з канца XV ст. фіксуецца жебракъ (Булыка, Запазыч., 113), зафіксаваны дзеяслоў жебрати (Гіст. лекс., 116). Прынята этымалогія бел. слова з польск. мовы, дзе, паводле Брукнера (663), з XV ст. з ням. seffr ’бадзяга’ (Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1970, 7, 150; Булыка, Запазыч., 113). Калі так, відаць, праз чэш., бо іначай незразумела пашырэнне ў серб.-харв. і славен. Скок (1, 471) лічыць адпаведныя словы гэтых моў запазычанымі з чэш. < ням. і далей турцызіраванымі ў серб.-харв. ž > . Махэк₂ (724) лічыць польск. і ўкр. запазычанымі з чэш., а для чэш. і славац. прыводзіць (як Голуб-Копечны, 443) шэраг дыялектных і экспрэсіўных варыянтаў, напр. škebrati, škemrati, žebronit (гл. жабанець), žgamrat ’жабраваць’ і г. д. Як і Міклашыч (406), Голуб-Копечны (443), Махэк₂ (724) не даюць, уласна кажучы, этымалогіі, на ням. паходжанне не ўказваюць, што можна расцэньваць як прызнанне слав. паходжання. Тады ці не трэба параўнаць з бел. кубрак ’чалавек, які просіць на царкву’ (Нас.), кубрыць ’кпіць’ (Нас.), укр. дыял. кубрак ’бедны чалавек’ (Жэлях.), кубрячити ’п’янстваваць’, рус. наўг. кубра ’свавольнік’. Параўн., аднак, польск. kubrak ’куртка’, якое тлумачаць, хаця і мала верагодна, у сувязі з укр. кубрак ’бядняк’ з цюрк. kubur ’адзенне’ (SWO, 405) або як запазычанне з лац. ці ням. (Слаўскі, 3, 299). Калі ўлічыць магчымую сувязь з жабанець (гл.) і формамі тыпу škomořiti/žemořiti, ці не трэба да гэтай групы аднесці і скамарох?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)