дэмарка́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэмарка́цыя
Р. дэмарка́цыі
Д. дэмарка́цыі
В. дэмарка́цыю
Т. дэмарка́цыяй
дэмарка́цыяю
М. дэмарка́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэмарка́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці спецыяльнымі знакамі граніц паміж сумежнымі дзяржавамі.

2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прым. дэмаркацы́йны, -ая, -ае.

Дэмаркацыйная лінія

1) лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;

2) лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;

3) у медыцыне: паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмарка́цыя ж. демарка́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэмарка́цыя, ‑і, ж.

1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніцы паміж сумежнымі дзяржавамі на аснове заключаных пагадненняў.

2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

[Фр. démarcation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

демарка́ция дэмарка́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)