дыяфра́гма, -ы, мн. -ы, -фра́гм і -аў, ж.

1. Сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной.

2. Святлонепранікальная перагародка ў аптычных прыборах з адтулінай для прапускання пучка прамянёў.

|| прым. дыяфра́гмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяфра́гма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыяфра́гма дыяфра́гмы
Р. дыяфра́гмы дыяфра́гм
дыяфра́гмаў
Д. дыяфра́гме дыяфра́гмам
В. дыяфра́гму дыяфра́гмы
Т. дыяфра́гмай
дыяфра́гмаю
дыяфра́гмамі
М. дыяфра́гме дыяфра́гмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыяфра́гма ж., анат., физ. диафра́гма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяфра́гма, ‑ы, ж.

1. Мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной (у млекакормячых жывёл і чалавека).

2. Прыстасаванне для змянення дыяметра дзеючай адтуліны ў фота- ці кінааб’ектыве.

3. Вертыкальная сценка з бетону, металу і пад. у целе земляных ці камененакідных плацін для забеспячэння іх воданепранікальнасці.

4. Кальцавая перагародка ў трубаправодзе для стварэння перападу ціску, каб вызначыць расход вадкасці, газу і пад.

[Ад грэч. diáphragma — перагародка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

диафра́гма анат., физ. дыяфра́гма, -мы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапона ’тое, што стрымлівае доступ куды-небудзь’ (ТСБМ), ’папярочная планка ў аконнай раме’ (свісл., Шатал.), перапона, пэрэпо́ндыяфрагма’ (ваўк., івац., ЛА, 1; ТСБМ), перапона ’тс’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ); перапоны ’планкі на капылах саней’ (Сцяшк. Сл.), перапо́нка ’перапона ў вуллі — умацаванне вашчыны ў стаяку’ (лельч., Мат. Гом.); укр. пэ̂рэ̂по́на ’тс’ (Анох.); рус. перепо́на ’плеўка ў целе жывёлы, абалонка ў расліны’, ’пераплёт у раме’, польск. przepona ’перашкода’, ’дыяфрагма’, ’перагародка’, чэш. přepona, славац. prepona ’гіпатэнуза’, славен. prepóna ’перагародка’, серб.-харв. пре̏пона ’перашкода’, ’паха’, прѐпонкадыяфрагма’, макед. препон ’перашкода’, ’перагародка’. Да прасл. *per‑ > пера- і pętі > пяць (гл.) з асновай *pon‑ (іншыя ступені: *pьn‑ і *pin‑). Сюды ж перапонка, якое з рус. перепонка < перепона ’скура, абалонка’ (Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ўка, плёўка, пле́вачка, плі́ўка, плы́вка, плёвачка ’скурка’; ’накіп на паверхні нерухомай вадкасці, ’бросня’, ’дыяфрагма, перапонка, тонкі пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Вешт., Сцяшк. Сл., Мік., Дразд., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы; рэч., Мат. Гом.; сміл., Стан.), ’паверхня (замест скуры) унутраных органаў’ (Варл.), ’плява ў мясе’ (Растарг.), ’дыяфрагма’ (брэсц., гродз., віц., ЛА, 1), ’вяршок малака пры яго варцы’ (ЛА, 4), пле́вы ’перапонкі на лапах гусей, качак’ (шчуч., беласт., Сл. ПЗБ). Укр. плі́вка ’мяздра’, ’плёнка’, ’плеўка на малацэ’, славац. plievka ’прыкветак’, plievočka ’лускавінка’. Гл. плява́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́ўрадыяфрагма’ (бераст., б.-каш., ЛА, 1). У выніку пераносу значэння па сумежнасці з плеўра ’абалонка, што пакрывае лёгкія і сценкі грудной поласці’, якое з с.-лац. pleura < ст.-грэч. πλευρά ’бок’, πλευραί ’рэбры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагаро́дка, парагаро́дка, пырыгоро́дка ’тонкая сценка ў памяшканні’ (ТСБМ), ’канявая сцяна’ (ЛА, 4), ’дыяфрагма’ (ЛА, 1). Да прасл. *per‑gord‑ъka, якое з *per‑gord‑iti ’перагарадзіць, агарадзіць, аддзяліць, паставіць плот’; словаўтваральна і марфемна тоеснае с.-перс. par‑gārdan ’праводзіць вакол баразну’, ’агароджваць’ (Трубачоў, Проспект, 69). Больш падрабязна гл. пера- і гарадзі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́твералыдыяфрагма (анат.)’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Паводле Грынавецкене і інш., з літ. дыял. žutvėralaĩ (ažutvėralaĩ ці užutvėralaĩ) ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 258; Лаўчутэ, Сл. балт., 73). Трэба, аднак, улічыць ст.-польск. zatwierać ’зачыняць’ кантамінацыя zawierać, zatworzyć, otwierać, на базе чаго магло ўтварыцца з суф. ‑л‑ слав. слова zatwierała (затвера́ла); параўн. падмятала, танцавала (Сцяцко, Афікс. наз., 48). Таму балт. паходжанне не абавязкова для тлумачэння, а паколькі агентыўнае значэнне, здаецца, больш тыповае для слав., а не для балт. утварэнняў, можа дапускаць дыял. бел. утварэнне (на базе запазычанага польск. дзеяслова) ці запазычанне з польск. дыял.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)