дыя́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыя́метр дыя́метры
Р. дыя́метра дыя́метраў
Д. дыя́метру дыя́метрам
В. дыя́метр дыя́метры
Т. дыя́метрам дыя́метрамі
М. дыя́метры дыя́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыя́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае дзве кропкі акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр.

|| прым. дыяметра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыя́метр м., мат. диа́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыя́метр, ‑а, м.

Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга. // Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.

[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Памер у шырыню, дыяметр.

П. бервяна 40 см.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

диа́метр дыя́метр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяметра́льны, -ая, -ае.

1. гл. дыяметр.

2. Поўны, крайні (перан.).

Дыяметральная супрацьлегласць.

Характары дыяметральна (прысл.) адрозныя.

|| наз. дыяметра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпу́равы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да шпура. Шпуравая свідравіна. Шпуравы дыяметр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяфрагмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

Змяняць дыяметр дзеючай адтуліны аб’ектыва з дапамогай дыяфрагмы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чляні́ць, чляню, членіш, членіць; незак., каго-што.

Дзяліць, падзяляць на асобныя часткі; расчляняць. Дыяметр членіць круг на дзве роўныя часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)