Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дыя́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.
У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае дзве кропкі акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр.
|| прым.дыяметра́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыя́метрм., мат. диа́метр
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыя́метр, ‑а, м.
Адрэзак прамой, які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр. Дыяметр круга.// Папярочнік любога круглага цела, плошчы, прасторы. Дыяметр шара.
[Ад грэч. diámetros — папярочнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫЯ́МЕТР (ад грэч. diametros папярочнік) акружнасці
(круга),
адрэзак прамой, які злучае 2 пункты акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр, а таксама даўжыня гэтага адрэзка. Даўжыні ўсіх Д. акружнасці аднолькавыя і роўныя 2 радыусам. Д. канічнага сячэння — прамая, якая праходзіць праз сярэдзіны яго паралельных хордаў. Усе Д. эліпса і гіпербалы праходзяць праз іх цэнтры. Д. парабалы паралельныя яе восі. Д. адвольнай замкнёнай фігуры — найб. адлегласць паміж двума пунктамі гэтай фігуры. У гэтым сэнсе Д., напр., эліпса роўны даўжыні яго вялікай восі; Д. куба — даўжыні яго дыяганалі.