ды́хальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ды́хальны ды́хальная ды́хальнае ды́хальныя
Р. ды́хальнага ды́хальнай
ды́хальнае
ды́хальнага ды́хальных
Д. ды́хальнаму ды́хальнай ды́хальнаму ды́хальным
В. ды́хальны (неадуш.)
ды́хальнага (адуш.)
ды́хальную ды́хальнае ды́хальныя (неадуш.)
ды́хальных (адуш.)
Т. ды́хальным ды́хальнай
ды́хальнаю
ды́хальным ды́хальнымі
М. ды́хальным ды́хальнай ды́хальным ды́хальных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́хальны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для дыхання, удзельнічае ў дыханні. Дыхальныя органы. Дыхальныя шляхі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісларо́дна-ды́хальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кісларо́дна-ды́хальны кісларо́дна-ды́хальная кісларо́дна-ды́хальнае кісларо́дна-ды́хальныя
Р. кісларо́дна-ды́хальнага кісларо́дна-ды́хальнай
кісларо́дна-ды́хальнае
кісларо́дна-ды́хальнага кісларо́дна-ды́хальных
Д. кісларо́дна-ды́хальнаму кісларо́дна-ды́хальнай кісларо́дна-ды́хальнаму кісларо́дна-ды́хальным
В. кісларо́дна-ды́хальны (неадуш.)
кісларо́дна-ды́хальнага (адуш.)
кісларо́дна-ды́хальную кісларо́дна-ды́хальнае кісларо́дна-ды́хальныя (неадуш.)
кісларо́дна-ды́хальных (адуш.)
Т. кісларо́дна-ды́хальным кісларо́дна-ды́хальнай
кісларо́дна-ды́хальнаю
кісларо́дна-ды́хальным кісларо́дна-ды́хальнымі
М. кісларо́дна-ды́хальным кісларо́дна-ды́хальнай кісларо́дна-ды́хальным кісларо́дна-ды́хальных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адамсі́т, ‑у, М ‑сіце, м.

Атрутнае рэчыва, якое раздражняльна дзейнічае на верхнія дыхальныя шляхі, выклікаючы спачатку чханне, потым рвоту і галаўныя болі.

[Ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трахе́я, ‑і, ж.

Спец.

1. Дыхальнае горла.

2. толькі мн. (трахе́і, ‑яў). У членістаногіх — дыхальныя трубкі, якія адкрываюцца на паверхні цела.

3. толькі мн. (трахе́і, ‑яў). Сасуды ў раслін.

[Грэч. trachéia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваздухі́ ’лёгкія’ (КЭС, Інстр. I). Да дых‑/дух‑. Параўн. аналагічныя ўтварэнні: рус. духи́ і ды́хидыхальныя шляхі, асабліва ў каня’, смал. воздухи ’лёгкія, грудзі’. Параўн. бел. даць пад уздых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аспіра́цыя, ‑і, ж.

1. Высысанне вадкасці або паветра з якой‑н. хворай поласці цела. // Пранікненне ў дыхальныя шляхі чаго‑н. пабочнага.

2. Спец. Абяспыльванне вытворчых памяшканняў шляхам высысання пылу. Цэнтральная аспірацыя.

[Лац. aspiratio — дыханне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлях, род. шля́ху м.

1. в разн. знач. путь;

вы́браць ш. праз го́ры — избра́ть путь че́рез го́ры;

дыха́льныяі́ — дыха́тельные пути́;

мі́рным шля́хам — ми́рным путём;

2. больша́к, тракт;

Мле́чны Шлях — Мле́чный Путь;

тармазны́ ш. — тормозно́й путь;

шляхі́ зно́сін — пути́ сообще́ния;

апо́шні ш. — после́дний путь;

цярні́сты ш. — терни́стый путь;

на пра́вільным ~ху́ — на ве́рном пути́;

на ~ху́ — (да чаго) на пути́ (к чему);

стаць на ш. — (чаго) вступи́ть на путь (чего);

кружны́м (абхо́дным) ~хам — око́льным (обходны́м) путём;

накірава́ць (наста́віць) на пра́вільны ш. — напра́вить (наста́вить) на пра́вильный путь;

стая́ць на пра́вільным (няпра́вільным) ~ху́ — стоя́ть на ве́рном (ло́жном) пути́;

па ~ху́ найме́ншага супраціўле́ння — по пути́ наиме́ньшего сопротивле́ния;

вы́браць ш. — избра́ть путь;

сысці́ са (свайго́) ~ху — сойти́ с (со своего́) пути;

стаць на ~ху́ — стать на пути́;

пракла́сці (пралажы́ць) ш. — проложи́ть доро́гу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлях, ‑у, м.

1. Шырокая, прыстасаваная для руху транспарту дарога. За дзесяць кіламетраў праходзіў вялікі шлях, на якім мала калі заціхаў рух машын і людзей. Чорны. — Праедзеш палявою дарогаю, а там выедзеш на шлях. Скрыган. Ранкам чутны на марозе Гул матораў, скрып палоззяў, — Шлях ажно гудзе. Кірэенка. // Дарога наогул. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, прасёлкавая дарога — у мястэчка і ў поле. Навуменка. Пругка ступае на цвёрды, убіты шлях нага, спружыніцца роўны крок. Мурашка. // Прастора, па якой адбываецца рух, перамяшчэнне каго‑, чаго‑н. Паветраны шлях. Чыгуначны шлях. □ Бяжыць вада каналамі, — Вялікі волжскі шлях... Колас. Па гэтаму воднаму шляху лес з паўночнай лясістай часткі былой Мінскай губерні сплаўляўся ў Рыгу. В. Вольскі. // Адлегласць, якую трэба прайсці, праехаць, пэўная колькасць пройдзенага, праеханага. Прайсці немалы шлях.

2. Месца для праходу, праезду і пад. Высокая плаціна ўжо перагарадзіла шлях вадзе. Шамякін. Ім [юнаку і дзяўчыне] значылі шлях маякі, запаленыя Міканорам Іванавічам. Даніленка. Перагароджваючы.. [Марыльцы] шлях, па вуліцы прайшла адна, другая, трэцяя машына. Брыль. // перан. Доступ куды‑н., магчымасць глыбей пранікнуць куды‑н. Клімава-камісар шукае шлях да сэрца Аляксея ў сяброўскай гутарцы. «Маладосць».

3. перан. Вялікі перыяд, этап развіцця каго‑, чаго‑н. [Мірон:] — Я думаю, мы за гэтую гадзіну прайшлі шлях, які першабытны чалавек праходзіў гады, стагоддзі... Маўр.

4. толькі мн. (шляхі́, о́ў). Орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма. Дыхальныя шляхі. Выдзяляльныя шляхі.

5. Падарожжа, перамяшчэнне куды‑н. Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны, дзе на кожным кроку чакае пагібель. Самуйлёнак.

6. Напрамак, маршрут. Мы ішлі, не зналі страху, Каб не збіцца хоць са шляху. Бядуля. А калі раніцой Страляніну пачуў [Змітрок], То падаўся па ёй, Шлях трымаў на яе Ад сасны да сасны. Куляшоў. // перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго‑н. Найбольш значныя.. творы [Зм. Бядулі] — аповесць «Салавей» і раман «Язэп Крушынскі», напісаныя пасля рэвалюцыі, сведчаць аб тым, што пісьменнік авалодаў марксісцка-ленінскай ідэалогіяй, пайшоў па шляху сацыялістычнага рэалізму. Каваленка. Блуканні маладога музыкі — гэта вехі на шляху яго духоўнага росту. Гіст. бел. сав. літ. // перан. Сродак, спосаб, магчымасць дасягнення, здзяйснення чаго‑н. Першыя творы на новай беларускай літаратурнай мове звычайна былі ананімныя і распаўсюджваліся рукапісным або вусным шляхам. Гіст. бел. літ. мовы. Прафесар пачаў шукаць шляхі прымірэння з дачкой. Шахавец.

7. перан. Напрамак, дзейнасць, учынкі каго‑н. Баявы шлях кожнага з.. людзей — і ў падполлі, і потым у атрадзе — быў.. звязан з работай Марусі Данілавай. Брыль. Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб.. шляху [Паходні] ў гады вайны. Хадкевіч. Шлях Максіма Багдановіча ў літаратуры не быў простым і роўным. Шкраба. // Жыццё каго‑н.; дзейнасць, заслугі каго‑н. у час жыцця. Ён [радавы] не баяўся нават смерці, Ды куля адарвала шлях На полі бою ў сорак трэцім. Смагаровіч. Не мне пра шлях ягоны [У.І. Леніна] гаварыць, Нібы кіно, манціраваць па частках: Я не сучаснік ленінскай пары, Я трыццаць год хаджу ў яго нашчадках. Тармола. [Дырэктар тэхнікума:] — Папярэджваю: не адны ружы, але і шыпы будуць на вашым шляху. Васілевіч.

8. перан. Жыццёвы лёс каго‑, чаго‑н. Радасна было ўсведамляць, што ўсё між.. [Юркам і Лёдзяй] асталося па-ранейшаму, хоць так па-рознаму вызначылася іхнія шляхі. Карпаў. Душою і сэрцам вызнаў Я праўду сваёй Радзімы, І як груганы б ні віслі, З ёй шлях у мяне — адзіны! Гілевіч.

•••

Млечны Шлях — мноства зорак, падобнае ў ясныя ночы па светлую паласу, расцягнутую па небе.

Тармазны шлях — адлегласць, якую праязджае машына пасля пачатку тармажэння.

Шляхі зносін — сукупнасць якіх‑н. шляхоў (у 1 знач.) і пуцей, як сродкаў, спосабаў перамяшчэння. З усіх відаў шляхоў зносін рэспублікі, як і ў цэлым па краіне, найбольш важнае народнагаспадарчае значэнне мае чыгуначны транспарт. Лыч.

Апошні шлях — пра пахаванне каго‑н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Кружным (абходным) шляхам — у абход (рабіць, дамаўляцца аб чым‑н. і пад.).

На шляху да чаго — дзейнічаючы, развіваючыся ў якім‑н. напрамку.

Саступіць з (свайго) шляху гл. саступіць.

Стаць на шлях чаго, які гл. стаць.

Стаць (стаяць) на шляху чыім, у каго гл. стаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)