дысідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто адступае ад пануючага ў краіне веравызнання; вераадступнік.

2. Чалавек, які не згодны з пануючай ідэалогіяй, які інакш мысліць.

|| ж. дысідэ́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дысідэ́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысідэ́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дысідэ́нт дысідэ́нты
Р. дысідэ́нта дысідэ́нтаў
Д. дысідэ́нту дысідэ́нтам
В. дысідэ́нта дысідэ́нтаў
Т. дысідэ́нтам дысідэ́нтамі
М. дысідэ́нце дысідэ́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дысідэ́нт м. диссиде́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто не належыць да пануючага ў краіне веравызнання або не прызнае яго; вераадступнік.

[Ад лац. dissidens, dissidentis — нязгодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экс-дысідэ́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экс-дысідэ́нт экс-дысідэ́нты
Р. экс-дысідэ́нта экс-дысідэ́нтаў
Д. экс-дысідэ́нту экс-дысідэ́нтам
В. экс-дысідэ́нта экс-дысідэ́нтаў
Т. экс-дысідэ́нтам экс-дысідэ́нтамі
М. экс-дысідэ́нце экс-дысідэ́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

диссиде́нт дысідэ́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысідэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дысідэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недаве́рак ’той, хто не верыць’ (Бяльк., ТСБМ): Niedawierki każuć, szto czerwiaka zubatocza niema na świeci (Пятк. 2), ’дысідэнт, не адной веры’ (Нас.), недавя́рак ’недаверлівы чалавек’ (Сцяц.), ’злыдзень, прахвост’ (дзярж., Нар. сл.), укр. недові́рок ’рэнегат; малаверны’, польск. niedowiarek ’няверны, ерэтык, адшчапенец; няверуючы, атэіст; малаверны чалавек’. Здаецца, што тут аб’ядналіся розныя па паходжанню словы; адны з іх утвораны ад не давяраць або з больш ранняга спалучэння не да веры (польск. nie do wiary) ’цяжка паверыць’, якія маглі з’явіцца самастойна ў кожнай з моў, іншыя запазычаны з польскай мовы, куды, як мяркуецца, трапілі з чэш. nedověrek ’ерэтык, адступнік’ (параўн. Урбаньчык, ZPSS, 1988, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)