Дыл, дыло́к ’самая мяккая мука пры сеянні, парашок’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 200–201), як і рус. дыл ’пыл, якое-н. расцёртае ў парашок рэчыва’, дыль ’мучное, хлебнае, крухмальнае рэчыва ў збожжы’, роднаснае літ. dūlis ’туман, пара’, dùlkė ’пылінка’: да і.-е. *dhū̆‑l‑ (Трубачоў, там жа, не згаджаецца з тлумачэннем Абаева: параўнанне з асец. формамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыле́ць ’імжэць’ (Жд. 1). Няясна. Магчыма, звязана з дыл, дыло́к (гл.) ’мяккая мука, парашок’. Тады тут метафара (’дробны парашок, мука’ > ’дробны дожджык’ > ’імжэць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдылі́ць ’ледзь-ледзь прысыпаць; ледзь засыпаць тонкім слоем’ (Мядзв.). Прэфіксальнае да дылі́ць/дыле́ць ’ледзь сыпацца, церушыць (пра снег)’ (Варл.), параўн. падылі́ць ’пакрапаць (пра дождж), пацерушыць (пра снег)’ (Касп., Шат., Варл.). Падрабязней гл. Антропаў, Супр. чыт. III, 5. Гл. таксама дыле́ць ’імжэць’, дыл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту-га́, туга́ ‘вокрык, якім адганяюць ваўка’ (круп., Нар. сл., Шат.): туга́ ваўка! ‘тс’ (мсцісл., З нар. сл.), туга́‑туга́ ‘тс’ (Мова Сен.). Складанае выклічнікавае выслоўе, у якім выклічнік ту 1 (гл.) мае шырокае эмацыянальнае значэнне, параўн. ату́, агату́ (Некр. і Байк.), звычайна з мэтай напалохаць, скіраваць увагу; паводле Германовіча (Междомет., 53), гэта прыслоўе ту 2 ‘тут’. Выклічнік га (гл.) адносіцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, вядомых у розных індаеўрапейскіх мовах у якасці адгоннага ці пагоннага слова (Смаль-Стоцкі, Приміт., 26). Параўн. цюга (гл.), рус. дыл. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)