дыктату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Нічым не абмежаваная дзяржаўная ўлада, якая апіраецца на сілу пануючага класа.

Дыктатура пралетарыяту — улада рабочага класа, якая ўсталявалася ў Расіі пасля 1917 г. ў выніку сацыялістычнай рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыктату́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыктату́ра дыктату́ры
Р. дыктату́ры дыктату́р
Д. дыктату́ры дыктату́рам
В. дыктату́ру дыктату́ры
Т. дыктату́рай
дыктату́раю
дыктату́рамі
М. дыктату́ры дыктату́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыктату́ра ж. диктату́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыктату́ра, ‑ы, ж.

1. Дзяржаўная ўлада, якая апіраецца на сілу пануючага класа. Ваенная дыктатура. Дыктатура буржуазіі.

2. У Старажытным Рыме — паўнамоцтвы, улада дыктатара; час панавання дыктатара.

•••

Дыктатура пралетарыяту — дзяржаўная ўлада рабочага класа, які перамог у сацыялістычнай рэвалюцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыктату́радыктатура’ (БРС). Рус. диктату́ра, укр. диктату́ра. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 119–120), з ням. або франц. моў (з сярэдзіны XIX ст.): ням. Diktatur (< франц.), франц. dictature ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

диктату́ра дыктату́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралетарыя́т, -ту м. пролетариа́т;

дыктату́ра ~ту — диктату́ра пролетариа́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэзары́зм, ‑у, м.

Гіст. Аднаасобная дыктатура ў спалучэнні з фармальным прызнаннем правоў народа.

[Фр. césarisme ад лац. caesar — цар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралетарыя́т, ‑у, М ‑рыяце, м.

У капіталістычным грамадстве — клас наёмных рабочых, які эксплуатуецца капіталістамі і пазбаўлены сродкаў вытворчасці. [Сцёпка:] — Я цяпер ведаю ролю пралетарыяту ў рэвалюцыі і яе ролю ў тым, каб завесці новыя парадкі і новае жыццё. Колас.

•••

Дыктатура пралетарыяту гл. дыктатура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гітлеры́зм, ‑у, м.

Фашысцкая дыктатура ў Германіі на чале з Гітлерам (1933–1945 г.), а таксама яе ідэалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)