душэ́ўна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| душэ́ўна |
душэ́ўней |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
душэўна-псіхалагічны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
душэўна-псіхалагічны |
душэўна-псіхалагічная |
душэўна-псіхалагічнае |
душэўна-псіхалагічныя |
| Р. |
душэўна-псіхалагічнага |
душэўна-псіхалагічнай душэўна-псіхалагічнае |
душэўна-псіхалагічнага |
душэўна-псіхалагічных |
| Д. |
душэўна-псіхалагічнаму |
душэўна-псіхалагічнай |
душэўна-псіхалагічнаму |
душэўна-псіхалагічным |
| В. |
душэўна-псіхалагічны душэўна-псіхалагічнага |
душэўна-псіхалагічную |
душэўна-псіхалагічнае |
душэўна-псіхалагічныя |
| Т. |
душэўна-псіхалагічным |
душэўна-псіхалагічнай душэўна-псіхалагічнаю |
душэўна-псіхалагічным |
душэўна-псіхалагічнымі |
| М. |
душэўна-псіхалагічным |
душэўна-псіхалагічнай |
душэўна-псіхалагічным |
душэўна-псіхалагічных |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
душе́вно нареч. душэ́ўна; шчы́ра, сардэ́чна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
душэ́ўны, -ая, -ае.
1. гл. душа.
2. Поўны шчырай прыязнасці.
Д. чалавек.
Душэўна (прысл.) гутарылі цэлы вечар.
|| наз. душэ́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зныць, зныю, знаеш, зные; зак.
Стаміцца, змучыцца душэўна. Зныла, збалела сэрца ад бесперапынных спадзяванняў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанта́ны, -ая, -ае.
1. Нястрымны, захоплены чым-н. (пачуццямі, думкамі, імкненнямі і пад.).
2. у знач. наз. апанта́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Душэўна ўзрушаны; шалёны.
Носіцца, як а.
|| наз. апанта́насць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цудадзе́й, ‑я, м.
Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым‑н. [Свацця:] — А які на кухні ён [Сцяпан] цудадзей! Ракітны. [Барыс Платонаў і Ірына Ждановіч] цудадзеі беларускай сцэны, людзі вялікага інтэлекту, у штодзённым жыцці яны былі душэўна простыя і тактоўныя. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Умацаваць што‑н. цаглянай кладкай і растворам цэменту, гліны і пад. Душу ўкладваў.. [Апанас] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю, як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну. Васілевіч. / у перан. ужыв. Як толькі .. [мароз] надзейна ўмуруе пруток, да яго прывязваецца свабодны канец лескі. Матрунёнак. / у безас. ужыв. За ноч рэчку ўмуравала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Супакоіцца, суняцца. [Васіль Міронавіч:] — Пачынаем вечар пытанняў і адказаў... Таварышы — уціхамірцеся... Нічога не пачуеш там ззаду. Пташнікаў. // Заспакоіцца душэўна. [Галіна] кінулася да калыскі, і сэрца ўціхамірылася. Сабаленка. // Аслабець (пра сілу, праяўленне чаго‑н.); аціхнуць. Перастала штарміць. Мора ўціхамірылася. Машара.
2. Стаць паслухмяным, пакорным; утаймавацца. Раз’юшаны тыгр нарэшце ўціхамірыўся. □ Я скрыгатаў зубамі, лаяўся, махаў кулакамі, а хросны падскокваў да мяне, хапаў за рукі, прасіў уціхамірыцца. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)