душэ́ўна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
душэ́ўна душэ́ўней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

душэ́ўна нареч. душе́вно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душэўна-псіхалагічны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. душэўна-псіхалагічны душэўна-псіхалагічная душэўна-псіхалагічнае душэўна-псіхалагічныя
Р. душэўна-псіхалагічнага душэўна-псіхалагічнай
душэўна-псіхалагічнае
душэўна-псіхалагічнага душэўна-псіхалагічных
Д. душэўна-псіхалагічнаму душэўна-псіхалагічнай душэўна-псіхалагічнаму душэўна-псіхалагічным
В. душэўна-псіхалагічны
душэўна-псіхалагічнага
душэўна-псіхалагічную душэўна-псіхалагічнае душэўна-псіхалагічныя
Т. душэўна-псіхалагічным душэўна-псіхалагічнай
душэўна-псіхалагічнаю
душэўна-псіхалагічным душэўна-псіхалагічнымі
М. душэўна-псіхалагічным душэўна-псіхалагічнай душэўна-псіхалагічным душэўна-псіхалагічных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

душе́вно нареч. душэ́ўна; шчы́ра, сардэ́чна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

душэ́ўны, -ая, -ае.

1. гл. душа.

2. Поўны шчырай прыязнасці.

Д. чалавек.

Душэўна (прысл.) гутарылі цэлы вечар.

|| наз. душэ́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зныць, зныю, знаеш, зные; зак.

Стаміцца, змучыцца душэўна. Зныла, збалела сэрца ад бесперапынных спадзяванняў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апанта́ны, -ая, -ае.

1. Нястрымны, захоплены чым-н. (пачуццямі, думкамі, імкненнямі і пад.).

2. у знач. наз. апанта́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Душэўна ўзрушаны; шалёны.

Носіцца, як а.

|| наз. апанта́насць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРЛЕ́НЕЎ (сапр. Арлоў) Павел Мікалаевіч

(6.3.1869, Масква — 31.8.1932),

рускі акцёр. Нар. арт. Рэспублікі (1926). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1886. Выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі, Беларусі і інш. У творчасці дамінаваў герой, душэўна неўладкаваны, сумленны, які імкнецца, але не можа спалучыць свае ідэалы з рэальнымі ўмовамі быцця. Лепшыя ролі: цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.​К.​Талстога), Раскольнікаў і Дзмітрый Карамазаў («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» паводле Ф.​Дастаеўскага), Освальд («Здані» Г.​Ібсена).

т. 1, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цудадзе́й, ‑я, м.

Вялікі майстар сваёй справы; той, хто ўмела, па-мастацку валодае чым‑н. [Свацця:] — А які на кухні ён [Сцяпан] цудадзей! Ракітны. [Барыс Платонаў і Ірына Ждановіч] цудадзеі беларускай сцэны, людзі вялікага інтэлекту, у штодзённым жыцці яны былі душэўна простыя і тактоўныя. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАРДЗЮКО́ВА (Нона) (Наябрына) Віктараўна (н. 25.11.1925, станіца Канстанцінаўская Данецкай вобл., Украіна),

расійская кінаактрыса. Нар. арт. СССР (1974). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1950). Стварыла вобразы сучасніц, глыбока нац. рус. характары. Гераіні М. — натуры душэўна шчодрыя, бескампрамісныя: Ульяна Громава («Маладая гвардыя», 1948, паводле А.​Фадзеева; Дзярж. прэмія СССР 1949), Сцеша («Чужая радня», 1956), Саша Патапава («Простая гісторыя», 1960), Доня Трубнікава («Старшыня», 1965), Фядосся Угрумава («Рускае поле», 1972), Матрона («Багна», 1978). Яркая камедыйнасць і вострахарактарнасць выявілася ў фільмах: «Жаніцьба Бальзамінава» (1965, паводле А.​Астроўскага), «Брыльянтавая рука» (1969), «Радня» (1982). З інш. фільмаў: «Камісар» (1967, вып. 1988), «Яны змагаліся за Радзіму» (1975, паводле М.​Шолахава; Дзярж. прэмія Расіі 1977), «Вакзал для дваіх» (1983), «Забароненая зона» (1988), «Мама» (1999). Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1973.

Н.В.Мардзюкова.

т. 10, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)