дуда́, -ы́, ДМ дудзе́, мн. ду́ды і (з ліч. 2, 3, 4) дуды́, дуд, ж.

Беларускі духавы народны музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок, які надзімаецца праз трубку.

Іграць на дудзе.

Араць — не ў дуду іграць (з нар.).

Дзьмуць у сваю дуду (разм., неадабр.) — настойваць на сваім.

І дуды вобземлю (разм.) — аб канчатковай развязцы чаго-н.

|| прым. ду́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дуда́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Дуда́
Р. Дуды́
Д. Дудзе́
В. Дуду́
Т. Дудо́й
Дудо́ю
М. Дудзе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дуда́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дуда́ ду́ды
дуды́
Р. дуды́ ду́д
Д. дудзе́ ду́дам
В. дуду́ ду́ды
дуды́
Т. дудо́й
дудо́ю
ду́дамі
М. дудзе́ ду́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дуда́ дуда́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуда́ ж. дуда́, волы́нка;

дзьмуць — у сваю́ дуду́ гнуть своё;

і ду́ды во́бземлю — и де́ло с концо́м;

як дуду́ надзьму́ць, так д. і ігра́епосл. куда́ ве́тер ду́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Народны духавы музычны інструмент з дзвюх і больш трубак, устаўленых у скураны мяшок або пузыр, які надзімаецца праз трубку; валынка. Іграць на дудзе. □ Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дуда́дуда, дудка’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах.). *Duda, *dudъka вядома ва ўсіх слав. мовах (агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 146) і з’яўляецца старым утварэннем гукапераймальнага характару. Сюды адносяцца і дзеясловы *dudati, *dudeti (у тым ліку і бел. дудзець), *duditi (параўн. і бел. дудзіць), якія маюць прасл. характар (гл. у Трубачова, там жа, 147). Таксама прасл. словам можна лічыць і *dudarь (параўн. і бел. дуда́р). Магчыма, сюды адносіцца і бел. ду́ды ’жарты, падман’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуда́р. Гл. дуда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дудзе́ць, ду́дзіць. Гл. дуда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́дка ’дудка’. Гл. дуда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)