дры́хнуць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дры́хну дры́хнем
2-я ас. дры́хнеш дры́хнеце
3-я ас. дры́хне дры́хнуць
Прошлы час
м. дры́хнуў дры́хнулі
ж. дры́хнула
н. дры́хнула
Загадны лад
2-я ас. дры́хні дры́хніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дры́хнучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дры́хнуць несов., прост., груб. дры́хнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дры́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

Разм. груб. Спаць. — Хопіць дрыхнуць! — крычыць Мікола Васілю, які спіць, накрыўшыся коўдрай з галавою. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дры́хнуцьдрыхнуць’ (БРС, Нас., Бяльк.). Рус. дры́хнуть, дры́хать, чэш. дыял. drychmat ’драмаць, спаць’, серб.-харв. дри́хати ’моцна спаць’, славен. dríhati ’спаць’. Прасл. *dryxati, *dryxnǫti ’тс’. Даўнейшыя этымалагічныя версіі гл. у Фасмера, 1, 545. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 144–145), прасл. дзеяслоў з’яўляецца экспрэсіўным утварэннем, якое ўзнікла з усечанай асновы дзеяслова *drěmati ’драмаць’, да якой далучылася суфіксальная частка ‑x‑ati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дры́хнуть несов., прост. дры́хнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Апушы́ць1 ’падвергнуць уздзеянню трунка’: «Мяне піва апушыла» (Федар., 6, 21); магчыма, сюды ж апаха́цьдрыхнуць’ (Грыг.; У Грыгаровіча сустракаецца замена у на а, о). Рус. дыял. пухнуцьдрыхнуць’, польск. puszyć (галаву трункам) (Тувім, Słownik). Няясна. Магчыма, значэнне ’спаць’ узнікла ў выніку пераносу гукапераймальнага пухкаць ’дыхаць’ (параўн. балг. пу́хам дышу’), а магчыма, такое значэнне звязана з ацёкамі, апуханнем у выніку сну. Гл. пушыць.

Апу́шыць2, опу́шываты ’сядзець на вуллі’ — дзеянне, звязанае з раеннем пчол (Анох.). Славен. pušiti рыхтавацца да раення’. Няясна. Магчыма, звязана з апушыць1. Гл. пушыць, пух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)