дрызі́на, -ы, мн. -ы, -зі́н, ж.

Самаходная чыгуначная машына, якая служыць для перавозкі людзей і грузаў на невялікую адлегласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрызі́на ж., ж.-д. дрези́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрызі́на, ‑ы, ж.

Самаходная чыгуначная ваганетка або платформе, на якой перавозяць людзей і грузы на невялікую адлегласць.

[Ням. Draisine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дрызі́надрызіна’ (БРС). Рус. дрези́на, укр. дрези́на. Бел. лексема, магчыма, запазычанне з рус. У рус. мове гэта слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. з ням. Draisine, Dräsine (ад імя вынаходніка дрызіны). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 188–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўтадрызі́на, -ы, мн. -ы, -зін, ж.

Дрызіна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. аўтадрызі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрези́на ж.-д. дрызі́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бронедрызі́на, ‑ы, ж.

Баявая браніраваная дрызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтадрызі́на, ‑ы, ж.

Дрызіна з рухавіком ўнутранага згарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мотадрызі́на, ‑ы, ж.

Дрызіна з рухавіком ўнутранага згарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Прайсці, пралезці куды‑н. праз што‑н.; высунуцца. Межавыя палявыя слупы залезлі аж на .. [дарогу] — ледзьве з драбінамі льга прасунуцца. Чорны. Закалыхалася заслона і ў шчыліну прасунулася галава Параскі Бурцавай у вянку з васількоў. Хадкевіч.

2. Сунучыся, перамясціцца на нейкую адлегласць. Лявон з усяе сілы націснуў на педаль. Заскрыгаталі тармазы. Яшчэ імгненне — колы прасунуліся па жвіры. Хадановіч. Выкідваючы пярэднія ногі, конь тузануўся ў адзін бок, у другі, прасунуўся крокі два на жываце і, выбіўшыся з сіл, зноў лёг на бок і адкінуў галаву. Сіняўскі. // перан. Разм. Павольна прайсці, праехаць, праплысці. У часе глыбокага Сцёпкавага разважання па вуліцы прасунуліся дзве чорныя постаці. Колас. Толькі на рацэ дзе-нідзе прасунецца лодка ля аеру ды данясецца з гарода галасістае жаночае «а-а-кыш-кыш-кыш». Ваданосаў.

3. Прайсці ўперад у напрамку да чаго‑н. Пан Крулеўскі аддаў батальёну загад прасунуцца глыбей у лес і заняць новыя пазіцыі. Колас. Дрызіна зноў рушыла, зноў адкрыла шквальны агонь, але прасунулася недалёка. Кулакоўскі.

4. перан. Разм. Дабіцца выгаднага становішча, прыстасоўваючыся, хітруючы; пралезці. Прасунуцца ў начальства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)