ДРЫЗІ́НА (ням. Draisine),

транспартная машына на рэйкавым колавым хаду для перавозкі людзей і грузаў на невял. адлегласці. Прыводзіцца ў рух ад аўтамабільнага (аўтадрызіна) або матацыклетнага (мотадрызіна) рухавіка ўнутр. згарання. Першыя Д. — 4-колавыя цялежкі з ручным прыводам. Вынайдзена ням. вынаходнікам К.Ф.Дрэзам (1785—1851; адсюль назва).

Дрызіна: 1 — пасажырская; 2 — грузавая.

т. 6, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАДРЫЗІ́НА (ад аўта... + дрызіна),

самаходны сродак рэйкавага транспарту для перавозкі службовага персаналу, механізмаў і матэрыялаў на невял. адлегласць. Мае рухавік унутранага згарання магутнасцю 180 кВт, скорасць 50—90 км/гадз. Падзяляюцца на пасажырскія, грузавыя (з пад’ёмным кранам грузападымальнасцю да 3,5 т), мантажныя (з вышкай для мантажных работ); бываюць няздымныя і здымныя, адкрытыя і закрытыя. Да аўтадрызіны пры неабходнасці прычапляюць 1—2 платформы або вагоны. Аўтадрызіна выцесніла дрызіну.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)