дры́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дры́жнік
Р. дры́жніку
Д. дры́жніку
В. дры́жнік
Т. дры́жнікам
М. дры́жніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дры́жнік, -ку м., бот. трясу́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дры́жнік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства злакавых з некалькімі сцябламі і суквеццем мяцёлкай; слёзкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трясу́нка ж., бот. дры́жнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падзішачкі ’расліна дрыжнік сярэдні, Brizą media L.’ (Кіс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́пкідрыжнік сярэдні. Brizą media L.’ (Кіс., Шат.). Няясна. Да klapati ’абвісаць’? Гл. клапавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасу́нька ‘расліна дрыжнік, Briza L.’ (ТС). Да трэ́сці (гл.). Магчыма, з рус. трясу́нка ‘тс’ або ўкр. трясу́нка ‘Briza’, матывацыя назвы грунтуецца на фізічных уласцівасцях расліны — дрыжанні каласкоў пад павевамі ветру, што адлюстравана ў іншых славянскіх назвах: чэш. třeslice, серб.-харв. тре̏слица і інш. (ЕСУМ, 5, 665). Часцей дрыжнік, мятліца, мятлічка (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слёзкідрыжнік, Briza L.’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘расіца, Drosera rotundifolia L.’, слёзка ‘чорнагалоў, Prunella L.’ (Нас.), ‘фуксія’ (ушац., Жыв. сл.; ТС). Часта ў складаных назвах тыпу зязюліны слёзкі, параўн. слёзкі божэй ма́церы ‘гваздзік палявы’ (ТС), божыя слёзкі ‘тс’ (Кіс.), слёзкі авечыя ‘сачавіца’ (Сл. ПЗБ) і г. д. Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах: рус. слёзки ‘гваздзіка, Dianthus deltoides’, кукушкины слёзкидрыжнік’, чэш. slzy Panny Marie ‘тс’. Да сляза (гл.), мабыць, паводле формы каласкоў, круглявых або яйкападобных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канапе́лькадрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТСБМ; віл., Жыв. сл.; мсцісл., Янк. 2), кынапе́лька ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. конопе́ль ’тс’, да каноплі (гл.). Названы паводле падабенства кветкі (мяцёлкі) да канаплянага семя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ткі ’капшук’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да муды́, му́дзікі (гл.).

Муткідрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (маг., Кіс.). Няясна. Да муці́ць (гл.) ’не даваць спакою, трывожыць’: мяцёлка расліны амаль увесь час непакоіцца; трасецца, дрыжыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)