друкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

1. Адціскаць з друкаванага набору, з клішэ, узнаўляць з негатыва і пад.

2. Змяшчаць у якім-н. выданні.

Д. артыкулы ў часопісе.

|| зак. надрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. друкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

друкава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. друку́ю друку́ем
2-я ас. друку́еш друку́еце
3-я ас. друку́е друку́юць
Прошлы час
м. друкава́ў друкава́лі
ж. друкава́ла
н. друкава́ла
Загадны лад
2-я ас. друку́й друку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час друку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

друкава́ць несов., в разн. знач. печа́тать;

д. кні́гі (газе́ты, но́ты) — печа́тать кни́ги (газе́ты, но́ты);

часо́піс друку́е арты́кулы па се́льскай гаспада́рцы — журна́л печа́тает статьи́ по се́льскому хозя́йству

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.

1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы. // Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Друкава́цьдрукаваць’. Гл. друк1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надрукава́ць гл. друкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шклографава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; зак. і незак., што.

Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гектаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Друкаваць на гектографе.

|| наз. гектаграфава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

печа́тать несов.

1. друкава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друкава́нне ср. печа́тание; см. друкава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)