трэмбі́та, -ы, ДМ -бі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габо́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Драўляны духавы музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

|| прым. габо́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трымі́тас, ‑а, м.

Літоўскі народны духавы драўляны музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кларне́т, -а, М -не́це, мн. -ы, -аў, м.

Драўляны духавы музычны інструмент у выглядзе трубкі з клапанамі і невялікім раструбам на другім канцы.

|| прым. кларне́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фаго́т, -а, М -го́це, мн. -ы, -аў, м.

Драўляны духавы язычковы музычны інструмент нізкага тэмбру ў выглядзе доўгай трубы з сістэмай клапанаў.

|| прым. фаго́тны, -ая, -ае і фаго́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габо́й, ‑я, м.

Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

[Іт. oboe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэмбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуду́к, ‑а, м.

Духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе трубкі з 9 адтулінамі; пашыраны ў народаў Каўказа.

[Тур. düdük.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контрафаго́т, ‑а, М ‑гоце, м.

Самы нізкі па рэгістру драўляны духавы музычны інструмент, які гучыць на актаву ніжэй фагота.

[Іт. contrafagotto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кларне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Драўляны духавы музычны інструмент, які мае форму цыліндрычнай трубкі з клапанамі і з невялікім раструбам на канцы.

[Фр. clarinette ад лац. clarus — ясны.]