драні́ца, -ы, ж.

Тое, што і дранка.

Дах з драніцы.

|| прым. драні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. драні́ца драні́цы
Р. драні́цы драні́ц
Д. драні́цы драні́цам
В. драні́цу драні́цы
Т. драні́цай
драні́цаю
драні́цамі
М. драні́цы драні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

драні́ца ж.

1. (тонкая, узкая дощечка) дра́нка, драни́ца;

2. собир., только мн. дра́нка, дрань; щепа́; см. дра́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драні́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і дранка. Млын ад хаты аддзяляе грэбля, такая высокая, што, седзячы на прызбе, Толя бачыць толькі другі паверх млына ды шэры дах з драніцы і, побач з ім, верхавіны надрэчных алешын. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Зблажэць, змарнець.

У. ад хваробы.

Твар учарнеў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачарнець (пад уздзеяннем вільгаці, сонца, паветра і пад.; разм.).

Драніца на даху ўчарнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дор, ‑у, м., зб.

Абл. Драніца. Жанчына падумала, што на адны нявестчыны заробкі можна будзе за год які памяняць падгнілае ніжняе бярвенне ў хаце, перабраць дор на страсе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́нка

1. собир., стр. драні́цы, -ні́ц ед. нет;

2. (одна дощечка) драні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарчы́ца1 ’шырокая дошка’ (Некр. і Байк.; ашм. Стан.; Шат., Варл.), ’доўгая, шырокая і даволі тоўстая дошка’ (Нас.), ’вузкая дошка, цёс’ (Шымк. Собр.), тарчы́цы ’тонкія дошкі’ (Касп.), тырты́ця ’масніца’ (кобр., ЛА, 4). Ст.-бел. тартица, тарцица, тарчица, торчица, тертица, терцицадраніца’, ’дошка’ (1555 г., Ст.-бел. лексікон, КГС) запазычана са ст.-польск. tarcica ’неапрацаваная дошка’, што ад tarty ’цёрты, пілаваны’, дзеепрыметніка ад trzeć ’церці’ (Брукнер, 566; Борысь, 626).

Тарчы́ца2 (тарчы́ця) ’шчытападобная залоза’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. tarczyca ’тс’, што да папярэдняга слова або да tarcza ’шчыт’ (гл. тарча) паводле знешняга падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́тка1, ла́тачка, ла́дка ’гліняная або драўляная міска’ (Бяльк.; шкл., Мат. Маг.; паўд.-усход. КЭС; паст., брасл., лудз., глыб., Сл. паўн.-зах.), ’гліняная глыбокая міска (з загнутымі краямі)’ (Др.-Падб., Юрч., Малч., Нас., Касп., Мікуц., Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (мядз., Жд. 2; браг., Нар. лекс.), в.-дзв. ’пасудзіна з абабітымі краямі’, чыж. ’невялікі збан з адной ручкай’, в.-дзв., паст. ’цёрла’ (Сл. паўн.-зах.), клім. ’талерка’ (Нар. словатв.). Укр. латняк ’той, хто рамантуе гаршкі’, рус. латка, ладка ’латка’, польск. łata, łatka, łotka, н.-луж. łacywa, чэш., славац. látka, серб.-харв. latka, ladka, макед. латка, ст.-слав. латъка. Памяншальная форма ад прасл. laty, latъve (параўн. ст.-слав. латы, латъве, ц.-слав. латы, латовь, славен. látva, látvica, харв. Latvica (назва вёскі), макед., балг. латвица), роднаснымі якому з’яўляюцца літ. luõtas ’човен’, с.-в.-ням. lade ’дошка, аканіца, драніца’ (Фасмер, 2, 465; Слаўскі, 5, 39). Інакш Махэк₂ (322), Брукнер (307), а таксама Трубачоў (Ремесл. терм., 219–221), які, даводзячы другаснасць даўжыні слав. läty, робіць магчымым парадніць прасл. laty і lotъkъ > бел. латак і для апошняга дапускае першаснае значэнне, звязанае з паняццем ’гліна’, ’зямля’ (параўн. бел. латачына ’лагчына’), а далей супастаўляе прасл. lotъ/lotъkъ/lotokъ з герм. laþjon (ням. Letten ’гліна’). Развіццё семантыкі прасл. laty: ’гліняны сасуд’ > ’латак, карытца’.

Ла́тка2 ’аладка’ (Бяльк.). Да ла́дка (гл.).

Ла́тка3 ’кучка саломы, сена’ (Жд. 1), ’пярэбірак’ (слуц., Сл. паўн.-зах.). Паводле Слаўскага (5, 37), да ла́та1 (гл.).

Ла́тка4 ’складка’ (капыл., Сл. паўн.-зах.). Да ладачка (гл.).

Ла́тка5 ’лапік’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уступі́ць 1, уступлю, уступіш, уступіць; зак.

1. Стаць членам якой‑н. арганізацыі, таварыства. Уступіць у прафсаюз. Уступіць у кааператыў. □ Калі пачалася калектывізацыя, бацька мой і іншыя малазямельныя аднавяскоўцы першымі ўступілі ў калгас. Кулакоўскі.

2. Пачаць якое‑н. дзеянне, прыняць удзел у чым‑н. Уступіць у спрэчку. Уступіць у перагаворы. □ Праціўнік пад вечар з яшчэ большай ярасцю кінуўся ў атаку. У бой уступілі свежыя часці. Гурскі. Першымі ў барацьбу ўступілі лыжнікі. «Звязда». // Перайсці ў які‑н. стан, перыяд развіцця. Уступіць у шлюб. □ Прамінула наша маладосць, І мы ўступілі ў сталыя гады. Глебка. З самага пачатку 1860‑х гадоў Расія ўступіла ў новы перыяд вызваленчага руху. Ларчанка.

3. Увайсці, уехаць куды‑н. Як толькі Чырвоная Армія ўступіла ў горад, Банда з польскім войскам пайшла далей на Захад. Карпюк.

4. Стаць нагой у што‑н. Уступіць у лужыну. □ [Ларыса] хуценька пацягнула кароценькі чырвоны сарафанчык, уступіла ў сандалікі і, грукнуўшы дзвярыма, выбегла з хаты. Арабей.

5. Ступіць, наступіць на каго‑, што‑н. Уступіць на нагу.

•••

Уступіць у (свае) правы — праявіцца ў поўную меру, сілу.

Уступіць у сілу — стаць законным.

Уступіць у строй — пачаць дзейнічаць.

уступі́ць 2, уступлю, уступіш, уступіць; зак.

1. каго-што. Добраахвотна адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. на карысць іншай асобы. Міхал уступіў асірацелым пляменнікам Сёмку і Марце сваю хату і перабраўся жыць да зяця. С. Александровіч. Бабуля ўступіла.. [Ніне] свой ложак каля печы, а сама курчыцца на лаве за сталом. Брыль. // (пераважна з адмоўем «не»). Паступіцца чым‑н. Хто — каго, хто здасца першы? Але ніхто не хацеў уступіць пяршынства. Шамякін.

2. каму-чаму і без дап. Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым‑н., перастаць супраціўляцца. Уступіць просьбам. □ Характар у [дзяўчыны] памяркоўны, ураўнаважаны. Такая, дзе трэба за сябе пастаяць — пастаіць, а дзе трэба ўступіць — уступіць. Пальчэўскі.

3. каму-чаму. Не вытрымаць параўнання ў якіх‑н. адносінах, аказацца горшым за каго‑, што‑н. [Яўген:] — Наш Лявон Махавік кажа, што драніца нават не ўступіць гонтам. Баранавых.

4. каго-што. Прадаць каму‑н. дзешавей назначанай цаны. Уступіць тавар за паўцаны. □ [Гаспадыня:] — Дзвесце рублёў, шаноўная. Але як такой студэнтачцы — за паўтараста ўступлю. Грамовіч. // Згадзіцца збавіць частку цаны пры продажы. Бялову нарэшце надакучыла «чытаць мараль», паспешліва падышоў і стаў поплеч, любуючыся жарабком. — За дванаццаць тысяч, каб яму добра ікнулася. Стары друг, а ні капейкі не ўступіў. Шамякін.

•••

Уступіць дарогу каму — тое, што і даць дарогу каму (гл. даць).

Уступіць месца чаму — змяніцца, замяніцца чым‑н. Дарога ўсё падымалася ўгару. Парослая травой, яна ніяк адразу ўступіла месца пясчаным россыпам, якія не паспеў нават схапіць трыліснік. Асіпенка. Толькі ў сярэдзіне красавіка зіма ўступіла сваё месца вясне. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)