драбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

Карту ён ведаў да драбніц.

Ці варта спрачацца з-за драбніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. драбні́ца драбні́цы
Р. драбні́цы драбні́ц
Д. драбні́цы драбні́цам
В. драбні́цу драбні́цы
Т. драбні́цай
драбні́цаю
драбні́цамі
М. драбні́цы драбні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

драбні́ца ж. ме́лочь, пустя́к м., ма́лость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбні́ца, ‑ы, ж.

Падрабязнасць, дэталь, дробязь (у 3 знач.). Хоць ведаў карту да драбніц, Шутаў выняў яе, пачаў углядацца ў жоўтыя звілістыя лініі вышынь, у павуціны дарог. Мележ. Апанасу ўспомнілася ва ўсіх драбніцах яго жыццё. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драбні́ца ’дробязь; глупства’ (БРС, Касп.). Слова вядома і з канкрэтным значэннем ’акалот’ (Шатал.), ’дробная салома’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. дрібни́ця ’дробязь; глупства’, ст.-рус. дробьница ’дробны жэмчуг’, балг. дробни́ца ’груша (дрэва) з дробнымі пладамі’ і г. д. (агляд значэнняў у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 121). Прасл. *drobьnica — утварэнне з суф. *‑ica ад прыметніка *drobьnъ (ад асновы *drob‑; гл. драбі́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драбні́чка

‘памянш.-ласк. да драбніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. драбні́чка драбні́чкі
Р. драбні́чкі драбні́чак
Д. драбні́чцы драбні́чкам
В. драбні́чку драбні́чкі
Т. драбні́чкай
драбні́чкаю
драбні́чкамі
М. драбні́чцы драбні́чках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мелочи́шка разг. дро́бязь, -зі ж., драбні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пустяко́вина ж., прост. драбні́ца, -цы ж., глу́пства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фитю́лька прост.

1. драбні́ца, -цы ж.;

2. перен. маля́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пустячо́к м., разг. драбні́ца, -цы ж., дро́бязь, -зі ж.; глу́пства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)