до́следнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца доследамі, звычайна па вырошчванні якіх-н. сельскагаспадарчых культур, вывядзенні новых гатункаў і пад.

|| прым. до́следніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́следнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́следнік до́следнікі
Р. до́следніка до́следнікаў
Д. до́следніку до́следнікам
В. до́следніка до́следнікаў
Т. до́следнікам до́следнікамі
М. до́следніку до́следніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

до́следнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца доследамі, звычайна па вырошчванню якіх‑н. сельскагаспадарчых культур, вывядзенню новых сартоў і пад. Калгаснік-доследнік. Доследнік-мічурынец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)