добраахво́тнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
добраахво́тнік |
добраахво́тнікі |
| Р. |
добраахво́тніка |
добраахво́тнікаў |
| Д. |
добраахво́тніку |
добраахво́тнікам |
| В. |
добраахво́тніка |
добраахво́тнікаў |
| Т. |
добраахво́тнікам |
добраахво́тнікамі |
| М. |
добраахво́тніку |
добраахво́тніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
добраахво́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які па ўласным жаданні ўступіў у армію ў час вайны.
Пайсці добраахвотнікам на фронт.
2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.
Ехаць на ўборку знайшліся добраахвотнікі.
|| прым. добраахво́тніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
добраахво́тнік м. доброво́лец
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
добраахво́тнік, ‑а, м.
Той, хто па ўласнаму жаданню, добраахвотна ўступае ў армію ў час вайны. Тысячы добраахвотнікаў з многіх краін свету рушылі на дапамогу рэспубліканцам. Паслядовіч. Мінулай зімой, калі пачаліся фінскія падзеі, Павел разам з некаторымі таварышамі наважыўся паехаць добраахвотнікам на фронт. Шахавец. // Той, хто добраахвотна бярэ на сябе якую‑н. работу, абавязкі. У першым пакоі, куды ўвайшла цётка Эмілія, працавала шэсць маладых энтузіястаў-добраахвотнікаў. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраахвотнік, дабраволец, валанцёр
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
дабраво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
Тое, што і добраахвотнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
добраахво́тніцкі, -ая, -ае.
1. гл. добраахвотнік.
2. Які складаецца з добраахвотнікаў.
Д. атрад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дабраво́лец, -льца м., см. добраахво́тнік
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
доброво́лец добраахво́тнік, -ка м., дабраво́лец, -льца м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Валанцёр ’добраахвотнік’ (КТС). Праз рус. волонтёр < франц. volontaire ’тс’ (Фасмер, 1, 342; Шанскі, 1, В, 151; Рудніцкі, 1, 474).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)