Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
добраахво́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Чалавек, які па ўласным жаданні ўступіў у армію ў час вайны.
Пайсці добраахвотнікам на фронт.
2. Той, хто па сваёй ініцыятыве ўзяў на сябе якую-н. работу.
Ехаць на ўборку знайшліся добраахвотнікі.
|| прым.добраахво́тніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
добраахво́тнікм. доброво́лец
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
добраахво́тнік, ‑а, м.
Той, хто па ўласнаму жаданню, добраахвотна ўступае ў армію ў час вайны. Тысячы добраахвотнікаў з многіх краін свету рушылі на дапамогу рэспубліканцам.Паслядовіч.Мінулай зімой, калі пачаліся фінскія падзеі, Павел разам з некаторымі таварышамі наважыўся паехаць добраахвотнікам на фронт.Шахавец.// Той, хто добраахвотна бярэ на сябе якую‑н. работу, абавязкі. У першым пакоі, куды ўвайшла цётка Эмілія, працавала шэсць маладых энтузіястаў-добраахвотнікаў.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраахво́тнікм. Fréiwillige (sub) m -n, -n;
запіса́цца добраахво́тнікам sich als Fréiwilliger [fréiwillig] mélden
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
добраахвотнік, дабраволец, валанцёр
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
дабраво́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.
Тое, што і добраахвотнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
добраахво́тніцкі, -ая, -ае.
1.гл.добраахвотнік.
2. Які складаецца з добраахвотнікаў.
Д. атрад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дабраво́лец, -льца м., см.добраахво́тнік
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
доброво́лецдобраахво́тнік, -ка м., дабраво́лец, -льца м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)