дзіклі́вы, -ая, -ае (разм.).

1. Які дзічыцца, саромеецца людзей, асабліва чужых.

Дзіклівае дзіця.

2. Недаверлівы, палахлівы (пра жывёл).

Д. кот.

|| наз. дзіклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіклі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзіклі́вы дзіклі́вая дзіклі́вае дзіклі́выя
Р. дзіклі́вага дзіклі́вай
дзіклі́вае
дзіклі́вага дзіклі́вых
Д. дзіклі́ваму дзіклі́вай дзіклі́ваму дзіклі́вым
В. дзіклі́вы (неадуш.)
дзіклі́вага (адуш.)
дзіклі́вую дзіклі́вае дзіклі́выя (неадуш.)
дзіклі́вых (адуш.)
Т. дзіклі́вым дзіклі́вай
дзіклі́ваю
дзіклі́вым дзіклі́вымі
М. дзіклі́вым дзіклі́вай дзіклі́вым дзіклі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзіклі́вы

1. (застенчивый) ди́кий;

~вае дзіця́ — ди́кий ребёнок;

2. (угрюмый, избегающий общения) необщи́тельный, нелюди́мый;

дз. чалаве́к — нелюди́мый челове́к, нелюди́м;

3. (о животном) дича́щийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзіклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дзічыцца, пазбягае людзей (пра чалавека), недаверлівы, палахлівы (пра жывёлу). Дзіклівае дзіця. Дзіклівы кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелюдзі́мы, -ая, -ае.

1. Пануры, дзіклівы, які пазбягае людзей, аддае перавагу адзіноце.

Н. чалавек.

2. Бязлюдны, пустынны.

Н. лес.

|| наз. нелюдзі́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сугне́й, ‑я, м.

Нелюдзень, дзіклівы, пануры чалавек. Жонка яго чакала трэцяга дзіцяці, ён жа [Ракуцька] стаў, як сугней, угнуў галаву і ўсё маўчаў, маўчаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелюди́мый

1. нелюдзі́мы; (угрюмый) пану́ры; (дикий, застенчивый человек) дзіклі́вы;

2. (пустынный) бязлю́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

необщи́тельный нетавары́скі; (некомпанейский) некампане́йскі; (неразговорчивый) негаваркі́; (замкнутый) за́мкнуты, замкнёны; (нелюдимый) нелюдзі́мы, дзіклі́вы; (угрюмый) пану́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́людзь ’нелюдзім’ (слаўг., Нар. словатв.; Яўс., Сл. ПЗБ), ’вылюдак, ідыёт’ (Юрч.), ’нечалавек’ (Сцяц.), ’непадобны да людзей’ (ТС), сюды ж не́люддзя, не́улюддзя, нелюдзяддзё ’тс’ (слаўг., Нар. словатв.). Назоўнікі, утвораныя ад нелю́дзкі ’дрэнны’ (Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, дзіклівы’ (ТС), ’няўжыўчывы; неспагадлівы; нетутэйшы, неўласцівы тутэйшым людзям’ (Нас.), нелюдзячы ’нягодны; непрыгожы; слабы, хворы’ (Ян.) і пад. Гл. людзкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нелюди́м нелюдзі́м, -ма м., не́людзень, -дня м.; (дикий, застенчивый человек) дзіклі́вы, -вага м.; (угрюмый) сугне́й, -не́я м.; мармо́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)