дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).

2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

Д. лёд.

Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.

|| наз. дзю́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́баць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзю́баю дзю́баем
2-я ас. дзю́баеш дзю́баеце
3-я ас. дзю́бае дзю́баюць
Прошлы час
м. дзю́баў дзю́балі
ж. дзю́бала
н. дзю́бала
Загадны лад
2-я ас. дзю́бай дзю́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзю́баючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзю́баць несов., разг.

1. (о птицах) клева́ть;

2. (ударять) долби́ть;

дз. но́сам — клева́ть но́сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм.

1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак).

2. Удараць, кляваць чым‑н. вострым. [Разносчык газет] дзюбае жалезнай палкай па тратуары і крычыць: — Купляйце! Купляйце газету! Сабаленка. // Ударацца аб што‑н., пакідаючы след. Аганёк паўзе па мосце, А услед бяжыць Дзіега. Ён не чуе, як навокал Кулі дзюбаюць жалеза. Панчанка.

•••

Дзюбаць носам — тое, што і кляваць носам (гл. кляваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзю́бацьдзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -ні́; зак.

1. гл. дзюбаць.

2. Выпіць спіртнога (разм.).

Добра дзюбнулі на вяселлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца; незак.

1. Пра птушак: мець звычку дзюбаць каго-н.

Гусі дзюбаюцца.

2. Біць дзюбай адзін аднаго.

Пеўні дзюбаюцца на сметніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дзю́ба. Гл. дзю́баць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

задзю́баць

‘забіць каго-небудзь дзюбай, чым-небудзь вострым; пачаць дзюбаць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. задзю́баю задзю́баем
2-я ас. задзю́баеш задзю́баеце
3-я ас. задзю́бае задзю́баюць
Прошлы час
м. задзю́баў задзю́балі
ж. задзю́бала
н. задзю́бала
Загадны лад
2-я ас. задзю́бай задзю́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час задзю́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Курдзёбак ’абрубак’ (Касп.). Да курда (гл.) і дзюбаць (гл.). Курдзёбак < *курдзюбак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)