дзеравя́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзеравя́ны дзеравя́ная дзеравя́нае дзеравя́ныя
Р. дзеравя́нага дзеравя́най
дзеравя́нае
дзеравя́нага дзеравя́ных
Д. дзеравя́наму дзеравя́най дзеравя́наму дзеравя́ным
В. дзеравя́ны (неадуш.)
дзеравя́нага (адуш.)
дзеравя́ную дзеравя́нае дзеравя́ныя (неадуш.)
дзеравя́ных (адуш.)
Т. дзеравя́ным дзеравя́най
дзеравя́наю
дзеравя́ным дзеравя́нымі
М. дзеравя́ным дзеравя́най дзеравя́ным дзеравя́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзеравя́ны разг., см. драўля́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзеравя́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Зроблены з дрэва; драўляны. Дзеравяны ложак, прыбраны сціпла і чыста, прытуліўся да акна. Мурашка. Пад самаю паліцаю, ля сцяны па ўслончыку, стаіць дзеравянае вядро з вадою. Сабаленка.

2. перан. Нерухомы, нежывы. Дзеравяны твар. // Невыразны, бясстрасны. — Ну на табе! Кахаю!.. — вымармытаў я глухім дзеравяным голасам. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бразгу́льдзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ). Мабыць, таго ж паходжання (літ.), што і брызгуль, брэзгуль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасце́ля, ‑і, ж.

Абл. Пасцель (у 1 знач.). Настаўнік перанёс лямпу ў другі, яшчэ меншы, пакоік, дзе стаяў яго просценькі дзеравяны ложак, лёг у пасцелю і чытаў: «Зорныя светы і іх насельнікі». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брызґу́ль ’палачка для вязкі снапоў’. Запазычана з літ. мовы. Параўн. літ. bruzgùlis ’дубінка’. Гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40; аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1, 60. Сюды ж брызгу́льдзеравяны гаплік’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тапча́н, ‑а, м.

1. Нізкі ложак з дошак на козлах. На цэментовай падлозе стаяў дзеравяны тапчан-койка. Колас.

2. Пакаёвая шырокая лаўка, звычайна са спінкай. На куце пад абразамі Стол стаіць, як пан; Дзве пры ім таўстыя лаўкі І адзін тапчан. Купала. Каля стала па тапчане, на голым сенніку, моцна спіць Ірынка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; незак.

1. што і без дап. Выкалочваць, выбіваць зерне з каласоў, стручкоў і інш. цапамі, пры дапамозе малатарні ці камбайна. Малаціць ячмень у гумне. Малаціць гарох. □ Тут [на полі] камбайны і жнуць, І малоцяць услед... Журба.

2. перан.; чым, па чым, у што. Разм. Удараць, стукаць. Нехта адчайна малаціў жалезным крукам па буферы. Лынькоў. [Барташэвіч] раз’юшыўся і стаў малаціць нагамі і рукамі куды папала. Карпюк. // каго і без дап. Біць, збіваць, наносячы частыя ўдары. «Біць [маці] будзе, — падумаў Лёня Сокал.. — Як пачне малаціць, дык уцячы не паспееш». Нядзведскі.

3. перан.; што. Разм. Разбіваць, ламаць. Юзік ухапіў дзеравяны малаток і пачаў малаціць вокны. Мурашка. // каго. Забіваць, знішчаць. І пайшлі воіны ў атаку, рынуліся калоць, малаціць цемрашалаў. Бялевіч.

4. перан. Разм. Хутка гаварыць, лапатаць. Пачаў [старшыня гаварыць] ціха, спакойна, а потым як пайшоў, як пайшоў малаціць! Здатны на гаворку! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)