джа́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. джа́завы джа́завая джа́завае джа́завыя
Р. джа́завага джа́завай
джа́завае
джа́завага джа́завых
Д. джа́заваму джа́завай джа́заваму джа́завым
В. джа́завы (неадуш.)
джа́завага (адуш.)
джа́завую джа́завае джа́завыя (неадуш.)
джа́завых (адуш.)
Т. джа́завым джа́завай
джа́заваю
джа́завым джа́завымі
М. джа́завым джа́завай джа́завым джа́завых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

джа́завы джа́зовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джа́завы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джаза. Джазавы аркестр. Джазавая музыка. Джазавы інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джаз, -а, м.

1. Форма музычнага мастацтва, якая ўзнікла ў канцы 19 — пачатку 20 ст. і спалучае ў сабе рысы еўрапейскай і афрыканскай культур.

Іграць у стылі д.

Аматары джаза.

2. Аркестр, які складаецца пераважна з духавых, ударных шумавых інструментаў, уключае спевакоў-салістаў і выконвае такую музыку.

Іграе д.

|| прым. джа́завы, -ая, -ае.

Джазавая музыка.

Д. выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джазовый джа́завы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свінгава́ць

‘рухацца пад джазавы рытм’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. свінгу́ю свінгу́ем
2-я ас. свінгу́еш свінгу́еце
3-я ас. свінгу́е свінгу́юць
Прошлы час
м. свінгава́ў свінгава́лі
ж. свінгава́ла
н. свінгава́ла
Загадны лад
2-я ас. свінгу́й свінгу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час свінгу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уда́рнік 1, ‑а, м.

Перадавы работнік сацыялістычнай вытворчасці, які перавыконвае нормы. Ударнікі калгасных палёў. □ Ударнік.., як на барыкаду, Вядзе на штурм прарываў Ударную брыгаду. Купала. Ударнік той, хто заўсёды і пры ўсякіх умовах паказвае іншым прыклад у рабоце, сам ідучы наперадзе. Арабей. // Пра перадавое прадпрыемства. Калійны камбінат з’яўляецца ўдарнікам будоўлі сямігодкі. «Звязда».

уда́рнік 2, ‑а, м.

1. Частка затвора агнястрэльнай зброі, прызначаная для ўдару па капсулі патрона.

2. Дэталь, прыстасаванне ў якім‑н. механізме, інструменце для атрымання гуку ўдарамі.

3. Разм. Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах. Джазавы ўдарнік. □ [Яругіна] цягнула ў рэстараны, дзе джазавыя ўдарнікі выбівалі модныя рытмы. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)