двайня́ты, -ня́т (разм.).

Двое дзяцей, якіх адначасова нарадзіла адна маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двайня́ты

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. двайня́ты
Р. двайня́т
Д. двайня́там
В. двайня́т
Т. двайня́тамі
М. двайня́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двайня́ты, -ня́т ед. нет, разг. дво́йня ж., близнецы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двайня́ты, ‑нят; адз. няма.

Двое дзяцей, адначасова народжаных адной маці; блізняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́йня ж., разг., см. двайня́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дво́йня ж. двайня́ты, -ня́т ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дво́йня, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і двайняты; блізняты. Нарадзіць двойню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парня́ты ’двайняты’ (Юрч.), парня́та ’тс’ (Сцяшк.). Да па́рны < па́ра 2 (гл.), утворанае па ўзору двайняты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запле́ччу, прысл.

Разм. За плячамі. Заплеччу едуць [боты], як двайняты, На перавясле моцнай дзягі. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трайня́ 1, трайня́ты ’тройня, дзеці, якія нарадзіліся ад адной маці ўтраіх адначасова’ (ТСБМ, Растарг.; астрав., Сл. ПЗБ), троеня́та, тройня́та ’тс’ (ТС). Укр. трійня́, трійня́та, рус. тро́йня. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы трой‑ (зборнага назоўніка *troje) і суф. ‑ня (< прасл. *‑ьnʼa), параўн. аналагічныя па ўтварэнню дво́йня, двайня́ты ’блізняты’ (ТСБМ), двайня́ты ’тс’ (Янк. 2), з іншай суфіксацыяй трайнюкі́ ’тройня’.

Трайня́ 2, трыйня́, тройня́ ’аснова воза, падоўжаны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Варл., Янк. 2, Бір. Дзярж., Маш., ТС, Сержп. Земл., Дэмб. 2, Пятк. 2, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тро́йня ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 113), гэта балтызм, параўн. літ. trainỹs, treĩnė ’тс’ (дадамо яшчэ лат. treiliņš, treilis ’тс’), аднак Смачынскі (684) адносіць літоўскія лексемы treinijà, trajnijà, treinỹs альбо trajnỹs, treinė і trainė, а таксама лат. treĩnis ’тс’ да слоў, запазычаных з бел. трайня́ ’тс’ (ці з рус. тройня́). Сюды ж: трайняш ’тс’ (Мат. Гом.). Параўн. таксама трайніла, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)