даўгано́гі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгано́гі даўгано́гая даўгано́гае даўгано́гія
Р. даўгано́гага даўгано́гай
даўгано́гае
даўгано́гага даўгано́гіх
Д. даўгано́гаму даўгано́гай даўгано́гаму даўгано́гім
В. даўгано́гі (неадуш.)
даўгано́гага (адуш.)
даўгано́гую даўгано́гае даўгано́гія (неадуш.)
даўгано́гіх (адуш.)
Т. даўгано́гім даўгано́гай
даўгано́гаю
даўгано́гім даўгано́гімі
М. даўгано́гім даўгано́гай даўгано́гім даўгано́гіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даўгано́гі длинноно́гий, долгоно́гий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгано́гі, ‑ая, ‑ае.

З доўгімі нагамі. Даўганогі бусел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўганогі, цыбаты, падгалісты; даўгалыгі (разм.); дзыбаты (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

долгоно́гий разг. даўгано́гі; цыба́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

длинноно́гий даўгано́гі; цыба́ты, падга́лісты; разг. даўгалы́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгалы́гі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Высокі і худы; даўганогі. Даўгалыгі, худы, сагнуўшыся ад холаду,.. [Нічыпар] спяшаўся. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўга... (гл. доўга...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «доўга...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: даўганогі, даўганосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зы́льбадаўганогі’ (Інстр. лекс.). З літ. дыял. dzìlbis ’высокі, няўклюдны чалавек’. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цыба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)