даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.

1. Выцэджваць малако з вымя.

Д. кароў.

2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.

|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даі́льны, -ая, -ае.

Даільная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даі́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даю́ до́ім
2-я ас. до́іш до́іце
3-я ас. до́іць до́яць
Прошлы час
м. даі́ў даі́лі
ж. даі́ла
н. даі́ла
Загадны лад
2-я ас. даі́
до́й
даі́це
до́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час до́ячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даі́ць несов., прям., перен. дои́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даі́ць, даю, доіш, доіць; заг. даі; незак., каго.

1. Выцэджваць малако з вымя. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Брыль.

2. перан. Разм. Бессаромна вымагаць, браць сабе чые‑н. сродкі. [У Кацярыны] кватэра свая, і, як ні кажы, не першы год доіць буфет. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даі́цьдаіць’. Рус. дои́ть, укр. доїти, чэш. dojiti, славац. dojiť, польск. doić, в.-луж. dejić, dojić, н.-луж. dojś, балг. доя́, серб.-харв. до̀јити, ст.-слав. доити. Прасл. *dojiti (). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 53–54. Лічыцца каузатывам на ‑iti ад *děti, якое не захавалася, але існаванне якога можна вывесці з аддзеяслоўных вытворных *dětę, *děva. У аснове ляжыць і.-е. *dhē̆(i̯)‑ ’ссаць, карміць грудзьмі’. Роднасныя формы: ст.-інд. dháyati ’ссаць’, лат. dêt ’тс’, гоц. daddjan ’тс’. Гл. Бернекер, 1, 205–206; Траўтман, 51; Фасмер, 1, 522; падрабязна Трубачоў, там жа. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 152.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даіць, цыркаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падаі́ць гл. даіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́йка гл. даіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дои́ть несов. даі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запусці́ць³, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., каго.

Перастаць даіць перад ацёлам.

З. карову.

|| незак. запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. за́пуск, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)