Дар ’дар’. Прасл. слова. Параўн. рус. дар, укр. дар, польск. dar, чэш. dar, серб.-харв. да̑р, балг. дар, ст.-слав. даръ. Параўн. далей і. е. *dōro‑ ’дар’ (грэч. δῶρον ’дар’) < do‑ — ’даць’ (слав. *da‑ti: бел. даць, рус. дать, укр. дати, польск. dać, чэш. dáti, балг. дам, серб.-харв. да̏ти, ст.-слав. дати). Сюды адносяцца (< darъ) і дзеясловы дарава́ць, дары́ць, якія Трубачоў (Эт. сл., 4, 190–191) адносіць да прасл. фармацый (*darovati, *dariti), а не да ўтварэнняў у паасобных мовах. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 484; Бернекер, 1, 179; Слаўскі, 1, 138.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачуха́нка ’пакаранне за п’янства, строгае пакаранне за свавольства’ (Нас.), усыпаць прачуха́нца ’моцна пабіць’ (Ян.), даць прачуханкі ’даць наганяй’ (Янк. БФ), прочуха́нец ’прачуханка’ (ТС), ’гультай’ (Сцяшк. Сл.), прачу́хацца ’працверазіцца’ (Шат.), прочы́хацца ’ачухвацца’ (ТС). Рус. дыял. прочуха́нка ’наганяй, нагонка’, укр. дати прочуха́на, прочуха́нкі ’тс’ (гл. Макіенка, Бел.-рус. ізал., 111). Дэрываты ад прачухацца (гл. ачухацца) з суф. ‑анка, ‑анец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пень, зарабі́ць лу́пня ’быць адлупцаваным’ (жытк., Нар. словатв.), лу́пе́нь ’лупцоўка, калатня’, ’непамерная плата’, даць лу́пня, заробіць лу́пня ’атрымаць лупцоўку’ (ТС). Укр. да́ти лу́пня, рус. разан. дать лупака́, урал. лу́панцы ’біццё’, укр. жытом. лупанець ’удар рукой’, польск. dać łupnia, якое, магчыма, запазычана з усх.-слав. моў (Слаўскі, 5, 333). Там жа даецца і прасл. форма lupьnjь, якая да lupiti > лупі́ць ’моцна біць, лупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́сяць ’цалаваць’ (Касп.), бу́сіць ’тс’ (Гарэц., Нас.), бусява́цца ’цалавацца’ (Сцяшк. МГ); бу́ся, бу́сі ’пацалуначкі’ (дзіцячае; Шат., Гарэц., Нас., Бесар.), бу́ські (даць буські) ’пацалаваць (дзіця)’ (Сцяц.), бу́ськы ’пацалунак’ (Клім.), бу́ські, бу́сенькі ’тс’ (Бяльк., Касп., Нас.). Укр. бу́зя ’рот, твар’, да́ти бу́зі ’пацалаваць’. Параўн. далей польск. buzia ’роцік; пацалунчык’, балг. бу́за ’шчака’, рум. buză ’губа’, алб. buzë ’тс’, лац. bucca ’рот’, ням. Buß ’пацалунак’, bussen ’цалаваць’, літ. bučiúoti ’цалаваць’, bùč, bùčiu (выклічнік) і г. д. Лічыцца гукапераймальным словам, вядомым (у розных фанетычных варыянтах) у многіх мовах. Гл. Слаўскі, 1, 52; Коржынэк, Studie, 194; Фрэнкель, ZfslPh, 13, 234; Фрэнкель, 61. Але Рудніцкі (242) думае пра памяншальнае ўтварэнне ад губа́: губа́ > губу́ся > бу́ся > бу́зя. Кюнэ (Poln., 47) мяркуе, што бел. слова запазычана з польск. buzia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́га1 ’лгун, брахун’ (гародокск., Нар. лекс.), ’п’яніца, дармаед, бывалы чалавек’ (Федар. 4), лыга́ч, лы́гма, лыгу́н, лыгма́р ’ілгун’ (шчуч., Сл. ПЗБ; Сцяшк.; Сцяшк.; Сл. паўн.-зах., КЭС), ’памаўза, шкоднік’ (ТС), лыгаць ’ілгаць’ (лід., карэліц., Сл. ПЗБ), ’маніць, гаварыць няпраўду’ (Сцяшк.), лы́жы ’хлуслівы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Рус. лы́га, лыга́н ’манюка’, ст.-рус. лыжа ’памылковая звестка’ (пач. XVII ст.), рус. лыга́ть, польск. łygać, каш. ləgác, славац. lyhať ’тс’, ц.-слав. облыгати ’абчарняць’. Прасл. lygati — ітэратыў з падаўжэннем вакалізму кораня ад lъgati > ілга́ць (гл.).

Лы́га2 ў выразе лыгу даць ’уцячы’ (Грыг.), ’лытка’ (петрык., Мат. Гом.), ’нага’ (капыл., Жыв. сл.; карэліц., Сцяшк. Сл.), лыгі ’ногі’ (навагр., Нар. словатв.), лы́гі ’тс’ (ТС), ’доўгія ногі’ (Бір. Дзярж.), лы́гі ’тоўстыя ногі’ (Шат.), ’доўгія, тонкія ногі’ (Янк. 3.; клец., Нар. лекс.), лы́гаць ’павольна ісці’ (ТС), ’бадзяцца’, ’дарэмна траціць час’ (Шпіл.), лы́гацца ’часта хадзіць або ездзіць туды-сюды’ (стаўб., Нар. сл.), Рус. пск., цвяр. лы́ку даць ’уцячы’, укр. ли́ги дати ’пабегчы’, лигону́ти ’спешна пабегчы’, рус. уладз., валаг. лыды ’доўгія ногі’, варон. ’ногі’, урал., перм. лыдка — ’даўганогі чалавек’, польск. łyda < łydka ’лытка’, славац. lida ’сцягно’. Паўн.-слав. lyda (Слаўскі, 5, 388) з менай д > г пад уплывам лексемы нага́. З прычыны экспрэсіўнасці ў некаторых гаворках г > ґ. Да лы́тка (гл.). Сюды ж лыгнуць ’выцяць, сцебануць’ (Бяльк.).

Лы́га3 ’віка’ (Жд. 1, Касп., Сл. Эп.-Шып.; маладз., Шчарб.; зэльв., Жыв. сл.), ’сумесь вікі і гароху, пасеяныя на корм жывёле’ (Сцяшк. Сл.). Польск. радзынск., падляш. łyga ’дзікі гарошак’, люблінск. łužyšýńi ’парасткі гароху’. З ві́ка > вы́ка > выґа > łyga > лыгa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)