да́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. да́та да́ты
Р. да́ты да́т
Д. да́це да́там
В. да́ту да́ты
Т. да́тай
да́таю
да́тамі
М. да́це да́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

да́та, -ы, ДМ да́це, мн. -ы, дат, ж.

1. Дакладны каляндарны час якой-н. падзеі.

Гістарычныя даты.

Круглая д. (аб юбілеі, дні нараджэння і пад., якія падлічваюцца дзесяцігоддзямі).

2. Памета, якая паказвае час (год, месяц, дзень) напісання дакумента, пісьма, твора і пад.

Пісьмо без даты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́та да́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́та ж. да́та; число́ ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́та, ‑ы, ДМ даце, ж.

Дакладны каляндарны час якой‑н. падзеі, здарэння. У новым Зацішку спяваюць дзяўчаты, Калгас адзначае прыкметную дату. Хведаровіч. // Памета на дакуменце, пісьме і пад. пра час (год, месяц, чысло) яго напісання. Паставіўшы подпіс і дату, Алік прачытаў напісанае ўсё з пачатку. Кулакоўскі. Собіч запісаў дату і суму ў сваю кантрольную картку. Скрыган.

[Фр. date.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Да́тадата’ (Нас.: «ужываецца галоўна памешчыкамі і шляхтай»). Ст.-бел. дата (засведчана з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 88). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск. data, а гэта ўзята з лац. мовы (так і ў Булыкі, там жа). У даным выпадку рус. да́та не можа быць непасрэднай крыніцай запазычання для бел. мовы, таму што ў рус. мове гэта слова з’явілася вельмі позна (паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, у XIX ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чысло́, -а́, н.

Дзень у парадкавым радзе іншых дзён гэтага месяца; дата.

Адзначыць заднім чыслом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чысло́

дата

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чысло́ чы́слы
Р. чысла́ чы́сел
чы́слаў
Д. чыслу́ чы́слам
В. чысло́ чы́слы
Т. чысло́м чы́сламі
М. чысле́ чы́слах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нараджэ́нне, -я, н.

1. гл. нарадзіць, нарадзіцца.

2. Дзень, дата, калі хто-н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня.

Запрасіць на дзень нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знамяна́льны, -ая, -ае.

1. Важны, значны.

Знамянальныя падзеі.

Знамянальная дата.

2. У мовазнаўстве: які мае самастойнае значэнне; проціл. службовы.

Знамянальныя часціны мовы.

|| наз. знамяна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)