дасяга́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дасяга́ю дасяга́ем
2-я ас. дасяга́еш дасяга́еце
3-я ас. дасяга́е дасяга́юць
Прошлы час
м. дасяга́ў дасяга́лі
ж. дасяга́ла
н. дасяга́ла
Загадны лад
2-я ас. дасяга́й дасяга́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дасяга́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дасяга́ць несов., в разн. знач. достига́ть; см. дасягну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дасягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ну́ў, -ну́ла, -лі́; -ні́; -ся́гнуты; зак., чаго.

1. Дайсці, даехаць і пад. да пэўнага месца.

Лодка дасягнула сярэдзіны ракі.

2. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н. (пра гукі, пахі і пад.).

Пах з кухні дасягнуў пакоя.

Чуткі дасягнулі вёскі.

3. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

Мароз дасягнуў 30°.

4. Дажыць да якога-н. узросту.

Д. паўналецця.

Д. глыбокай старасці.

5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

Д. згоды.

Д. поспехаў у навуцы.

|| незак. дасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасягне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мужне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Дасягаць поўнага фізічнага развіцця, рабіцца дарослым, сталым.

Хлапец на вачах мужнее.

2. перан. Накапляць сілы, станавіцца больш моцным.

М. у барацьбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасяга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дасягаць (гл. дасягнуць у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацярэ́ць

‘мужнець, дасягаць поўнага фізічнага развіцця’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мацярэ́ю мацярэ́ем
2-я ас. мацярэ́еш мацярэ́еце
3-я ас. мацярэ́е мацярэ́юць
Прошлы час
м. мацярэ́ў мацярэ́лі
ж. мацярэ́ла
н. мацярэ́ла
Загадны лад
2-я ас. мацярэ́й мацярэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мацярэ́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камбіна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто схільны да камбінацый (у 2 знач.), які ўмее дасягаць чаго-н. рознымі спосабамі.

|| ж. камбіна́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. камбіна́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спана́траваць

‘пранікаць у што-небудзь, дасягаць чаго-небудзь, даследаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спана́трую спана́труем
2-я ас. спана́труеш спана́труеце
3-я ас. спана́труе спана́труюць
Прошлы час
м. спана́траваў спана́травалі
ж. спана́травала
н. спана́травала
Загадны лад
2-я ас. спана́труй спана́труйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час спана́труючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

достига́ть несов. дасяга́ць; (доживать) дажыва́ць (да чаго); (доходить) дахо́дзіць (да чаго);

достига́ть верши́ны горы́ дасяга́ць вяршы́ні гары́;

достига́ть це́ли дасяга́ць мэ́ты;

достига́ть ста́рости дажыва́ць да ста́расці;

белу́ги достига́ют восьми́ ме́тров длины́ бялу́гі дахо́дзяць да васьмі́ ме́траў даўжыні́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)