даспе́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. даспе́х даспе́хі
Р. даспе́ха даспе́хаў
Д. даспе́ху даспе́хам
В. даспе́х даспе́хі
Т. даспе́хам даспе́хамі
М. даспе́ху даспе́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кальчу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -чу́г, ж. (гіст.) Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе кашулі з металічных кольцаў.

|| прым. кальчу́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспе́хі, -аў, адз. даспе́х, -а, м.

1. Баявое ўзбраенне, амуніцыя воіна старых часоў.

Рыцарскія д.

2. перан. Наогул які-н. рыштунак (жарт.).

Паляўнічыя д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспе́хі (ед. даспе́х) м., в разн. знач. доспе́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доспе́хи ист. даспе́хі, -хаў;

доспе́х ед. даспе́х, -ха м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кальчу́га, ‑і, ДМ ‑чузе, ж.

Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Рыцарская кальчуга. □ Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспе́хі, ‑аў; адз. даспех, ‑а, м.

Баявое узбраенне, амуніцыя воіна ў старажытнасці. Воінскія даспехі. Рыцарскія даспехі. // Жарт., іран. Якія‑н. снасці, рэчы наогул. Дачакаўшыся суботы, я сабраў свае паляўнічыя даспехі, купіў білет на прыгарадны Мінск — Нухавічы і ўжо ў дзевяць гадзін вечара сядзеў з Антонам за сталом і вячэраў перад выхадам. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кальчу́га ’даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў’ (ТСБМ). Укр. кольчуга, рус. кольчуга ’тс’, у наўг., раз., валаг., арханг. кольчуг, кольчук, кольчуга ’пакрытая скурай кароткая шуба, накідка, якая быццам бы зберагае ад дзіды, нажа або кулі’, ’звязаная з нітак рыбалоўная снасць’. Адзначаюцца яшчэ кубан. кольчужка ’корань дрэва ў выглядзе кальца, які агаліла цячэнне вады’, ’скрутак вяровак або рамянёў’ (у гаворках другаснага распаўсюджання), алан. кольчужные цепочки ’нашыйнае ўпрыгожанне’. Відавочна, што лексема ў гаворках пашырана мала і неабходна дадаць, што ў большасці выпадкаў фіксуецца ў мове фальклору. Статус бел. і ўкр. слоў наогул няясны. Польск. kolczuga, якое апрача ’даспех’ як быццам мела значэнне ’кальцо’, гл. Слаўскі, 2, 346 (канец XVI ст.), у XV–XVI ст. звычайна zbroja kolcza. У рус. помніках (у форме кол(ь)‑чюга) упершыню адзначаецца ў 1525 г., сустракаюцца і колчюга і колчатыи доспьхъ. Выраз броня кольчата адпавядае грэч. θώραξ ἁλυσιδωτός, гл. у Сразнеўскага, там жа; Шанскі (II, 8, К, 220) мяркуе, што лексема кольчуга магла ўтварыцца ва ўсх.-слав. мовах на базе гэтай структуры. Трубачоў (Дополн., 2, 299) з кароткай спасылкай на Ваяна BSL, 52, 1957, 165, указвае на магчымасць запазычання рус. кольчуга з польск. мовы. Слаўскі (2, 346) лічыць, што польск. kolczuga ўтворана субстантывацыяй пры дапамозе суф. ‑uga ст.-польск. прым. kolczy ’зроблены з металічных кольцаў’ (у XV–XVI стст. фіксуецца zbroja kolcza), якое са ст.-польск. kolce ’кальцо з металу’ (XIV ст.). Што датычыць рэаліі, то яна лічыцца зах.-еўрап. знаходкай, параўн. Sl. staroż. sl., 6, 281, які звязвае яе з кельтамі. Параўн. таксама аргументацыю ў Слаўскага, там жа: ням. Ringel‑panzer ’кальчуга’, с.-в.-ням. rinc, памянш. ringel ’кольца, пярсцёнак, кольца кальчугі’, ст.-в.-ням. hringâ ’кольца кальчугі, кальчуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)