даро́слы, -ая, -ае.

1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, набыў сталасць.

Д. юнак.

2. у знач. наз. даро́слы, -ага, м., даро́слая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых. Чалавек, які дасягнуў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| наз. даро́сласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даро́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даро́слы даро́слая даро́слае даро́слыя
Р. даро́слага даро́слай
даро́слае
даро́слага даро́слых
Д. даро́сламу даро́слай даро́сламу даро́слым
В. даро́слы (неадуш.)
даро́слага (адуш.)
даро́слую даро́слае даро́слыя (неадуш.)
даро́слых (адуш.)
Т. даро́слым даро́слай
даро́слаю
даро́слым даро́слымі
М. даро́слым даро́слай даро́слым даро́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго‑н.; падахвоціцца. [Янка] яшчэ болей павесялеў, калі Лабановіч раптам заахвоціўся прайсціся разам да мястэчка Стаўбуны. Колас. [Ірынка] усё гаварыла, як дарослая, і, як дарослая, пачынала рабіць усё ў доме. Заахвоцілася нават раз мыць падлогу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кнегі́ня дзяўчына (дарослая)’ (Мат. Гом.). Гл. княгіня^.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чатырна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да чатырнаццаць. Вось прайшла пад акном суседчына Нэлька. Ёй пайшоў чатырнаццаты год, і яна ўжо трымаецца, як дарослая, нявеста. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус. смал. мами́цадарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв. mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раве́снік, ‑а, м.

Чалавек аднаго ўзросту (або блізкі па ўзросту) з кім‑н. Хлопцы былі равеснікі — зялёныя гады, — кожнаму па васемнаццаць. Каваль. [Лемяшэвіч:] — Рая ўжо дарослая дзяўчына.. У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які дасягнуў сталага ўзросту. Дарослыя людзі ажыўлена гутарылі. Брыль. / у знач. наз. даро́слы, ‑ага, м.; даро́слая, ‑ай, ж. Усе — і дарослыя, і дзеці — высыпалі сёння на вуліцу. Юрэвіч. [Таццяна] добра разумела, што дзеці прыйшлі не самі, іх прыслалі дарослыя — маці, дзяды. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяво́цтва, ‑а, н.

Перыяд жыцця дарослая дзяўчыны да шлюбу; дзявочыя гады. А вакол стала дзеўкі маладыя, таварышкі, з якімі адгуляла дзявоцтва сваё Сцепаніда, мятуць вянок, спяваючы, адпяваюць яе дзявоцтва. Галавач. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясковымі світаннямі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабло́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які зроблены па шаблону, адпавядае шаблону (у 1 знач.). Шаблонныя вырабы. Шаблонная фармоўка.

2. перан. Які прытрымліваецца шаблону (у 2 знач.); збіты, банальны. Шаблонныя фразы. □ [Маркс і Энгельс] надавалі найвялікшае значэнне рэвалюцыйнай творчасці мае, выступалі супраць шаблоннага падыходу да праблем сацыялістычнай рэвалюцыі. «Звязда». Я зразумеў, што гэта дзяўчынка больш дарослая, чым яе аднагодкі, і ёй нельга сказаць тыя шаблонныя пустыя словы, якія звычайна кажуць дзецям пры такім знаёмстве. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)