Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак.
Адчуць жаданне, ахвоту да чаго‑н.; падахвоціцца. [Янка] яшчэ болей павесялеў, калі Лабановіч раптам заахвоціўся прайсціся разам да мястэчка Стаўбуны.Колас.[Ірынка] усё гаварыла, як дарослая, і, як дарослая, пачынала рабіць усё ў доме. Заахвоцілася нават раз мыць падлогу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кнегі́ня дзяўчына (дарослая)’ (Мат. Гом.). Гл. княгі́ня2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чатырна́ццаты, ‑ая, ‑ае.
Ліч.парадк.да чатырнаццаць. Вось прайшла пад акном суседчына Нэлька. Ёй пайшоў чатырнаццаты год, і яна ўжо трымаецца, як дарослая, нявеста.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМА́ГА (ад лац. imago вобраз),
дарослая стадыя індывід. развіцця насякомых і некаторых іншых членістаногіх. У гэтай стадыі членістаногія размнажаюцца, іншы раз рассяляюцца, не ліняюць і не растуць. Працягласць стадыі І. ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў. Напр., у аўсяніка І. цягнецца гадзіны, у матылькоў-мяшочніц — мінуты; у жукоў (даўганосікі, чарнацелкі) 2—3 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
adult
[əˈdʌlt]1.
n.
1) даро́слы -ага m., даро́слаяf.; паўнале́тні -яга m., паўнале́тняя f.
2) даро́слая жывёліна ці расьлі́на
2.
adj.
1) даро́слы; ста́лы
an adult person — паўнале́тняя, даро́слая асо́ба
adult notions — ста́лыя ду́мкі
2) для даро́слых
adult education — адука́цыя для даро́слых
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус.смал.мами́ца ’дарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв.mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЕЛЕНАВО́ЧКАхлебная
(Chlorops pumilionis),
насякомае сям. злакавых мушак. Пашырана ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Шкодзіць пшаніцы, ячменю, аўсу і інш. хлебным злакам.
Даўж. 3—5 мм, цела светла-жоўтае, на спіне чорныя палосы, вочы ярка-зялёныя (адсюль назва). За год 1—2 пакаленні. Самка адкладвае яйцы на лісце злакаў. Зімуюць лічынкі ў сцёблах азімых, акукліваюцца вясной. Лёт З. ў канцы мая.
Зеленавочка: а — дарослая муха; б — лічынка ў сцябле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раве́снік, ‑а, м.
Чалавек аднаго ўзросту (або блізкі па ўзросту) з кім‑н. Хлопцы былі равеснікі — зялёныя гады, — кожнаму па васемнаццаць.Каваль.[Лемяшэвіч:] — Рая ўжо дарослая дзяўчына.. У яе фарміруецца характар. Ёй трэба быць у сваім асяроддзі, сярод равеснікаў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)