дама́шнія

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. дама́шнія
Р. дама́шніх
Д. дама́шнім
В. дама́шніх
Т. дама́шнімі
М. дама́шніх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дама́шнія сущ., мн. дома́шние;

усе́ мае́ д. пасыла́юць вам прывіта́нне — все мои́ дома́шние шлют вам приве́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дама́шні, -яя, -яе.

1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

Д. тэлефон.

Д. халат.

2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.

Д. хлеб.

Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны.

Дамашняе выхаванне.

4. Свойскі, не дзікі.

Дамашнія жывёлы.

5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

Нашы дамашнія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дама́шні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дама́шні дама́шняя дама́шняе дама́шнія
Р. дама́шняга дама́шняй
дама́шняе
дама́шняга дама́шніх
Д. дама́шняму дама́шняй дама́шняму дама́шнім
В. дама́шні (неадуш.)
дама́шняга (адуш.)
дама́шнюю дама́шняе дама́шнія (неадуш.)
дама́шніх (адуш.)
Т. дама́шнім дама́шняй
дама́шняю
дама́шнім дама́шнімі
М. дама́шнім дама́шняй дама́шнім дама́шніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панто́флі, -фель і -фляў, адз. панто́фель, -фля, м. і панто́фля, -і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў; шлёпанцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́пкі, -пак, адз. та́пка, -і, ДМ -пцы, ж. і та́пак, -пка, м.

Лёгкія туфлі без абцасаў.

Дамашнія т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дома́шние сущ. дама́шнія, -ніх ед. нет, ха́тнія, -ніх ед. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дама́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Прызначаны для задавальнення бытавых патрэб у доме. Дамашні тэлефон. Дамашнія туфлі. □ Убачыўшы паважную жанчыну ў багатым дамашнім халаце, чалавек у цывільнай вопратцы памякчэў, зняў капялюш. Машара. // Звязаны з доглядам дома, сям’і і пад. Справіць дамашнюю работу.

2. Зроблены, прыгатаваны дома, у сваёй гаспадарцы; не куплены. Дамашні хлеб. □ Злева перад сцэнаю, якая была збіта з новых смалістых дошак і завешана заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі. Гартны. // Прызначаны для выканання дома. Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны. Дамашні настаўнік. Дамашняе выхаванне. Дамашнія абставіны. □ Дзядзька Марцін паехаў араць, а Лабановіч некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыцця. Колас.

4. у знач. наз. дама́шнія, ‑іх. Члены сям’і; асобы, якія жывуць з кім‑н. разам. Надышла цішыня: дамашнія вячэралі. Мележ.

5. Свойскі, не дзікі (пра жывёл, птушак). Валяліся пярыны, падушкі, самакаты, труны розных дамашніх жывёл. Шамякін.

•••

Дамашні арышт гл. арышт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.

Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пантофлідамашнія туфлі, звычайна без заднікаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), панто́плі (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), панты́каль (Мат. Гом.) ’тс’, панто́плі ’лёгкі абутак’ (Сл. Брэс.). З польск. pantofel, pantofla ’тс’ (Кюнэ, Poln., 85). У польск. праз ням. Pantoffel з франц. pantoufle, італ. pantofola < сяр.-грэч. παντόιφελλος ’увесь з карка’ (гл. Праабражэнскі, 2, 12; Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)