дало́ў

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дало́ў - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дало́ў, прысл. (разм.).

1. На зямлю, на падлогу.

Камень з воза паляцеў д.

2. Прэч, вон.

Д. штурмаўшчыну!

Шапкі д.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дало́ў нареч.

1. (в лозунгах) доло́й;

д. вайну́! — доло́й войну́!;

2. разг. на зе́млю, на́земь; на́ пол;

з плеч д. — с плеч доло́й;

з рук д. — с рук доло́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дало́ў, прысл.

1. На зямлю, на падлогу. Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, і ганарысты жарнавік паляцеў далоў. Якімовіч. Па лесвіцы далоў збегла дзяўчына з ручніком. Алешка.

2. у знач. вык. (звычайна ў закліках, лозунгах). Прэч, вон. Сябры і сяброўкі, Уставайце! Дрымоты далоў! Агняцвет. Далоў вайну! — палаюць грозна словы На розных мовах і на ўсіх сцягах. Астрэйка. // У значэнні загаду, патрабавання зняць, прыбраць што‑н. і пад. Шапкі далоў!

•••

І з капылоў далоў — зваліцца з ног; паваліцца.

З плеч далоў — пра завяршэнне якой‑н. справы, вызваленне ад непрыемных абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэч, прысл.

Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.

Пайшоў п. адгэтуль!

Рукі прэч!знач. выкл.) — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доло́й нареч., разг. дало́ў, прэч;

доло́й негра́мотность прэч непісьме́ннасць;

ша́пки доло́й! ша́пкі дало́ў!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́маклы, ‑ая, ‑ае.

1. Прамоклы; мокры. Пінжак — далоў, далоў — рубашка; Камашы вымаклыя — з ног... Бялевіч.

2. Які загінуў ад празмерная вільгаці. Вымаклыя пасевы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́земь нареч. на зямлю́; дало́ў; (оземь) во́бземлю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прэчдалоў’ (Нас., Мік., Бяльк., ТСБМ; паст., стаўб., Сл. ПЗБ), ’усюды; спрэс’: на полі прэч повно осёту (беласт., Сл. ПЗБ). Адносна позняе запазычанне з польск. precz ’прэч, далоў’, пра паходжанне якога гл. Банькоўскі, 2, 770.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дадо́лу, прысл.

На зямлю, далоў. Спатыкнецца конь — і паляціць ардынарац дадолу, калі ён мала звыкся з сядлом. Кулакоўскі. // Да зямлі, уніз. Трава пажоўклая схілілася дадолу. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)