да́леч
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
да́леч |
да́лечы |
| Р. |
да́лечы |
да́лечаў |
| Д. |
да́лечы |
да́лечам |
| В. |
да́леч |
да́лечы |
| Т. |
да́леччу |
да́лечамі |
| М. |
да́лечы |
да́лечах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
да́леч, -ы, мн. да́лечы, -аў, ж. (разм.).
1. Далёкае месца, аддаленая мясцовасць.
Не паеду ў такую д.
2. Вялікая прастора, прасцяг.
Блакітная д. над галавой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
да́леч, ‑ы, ж.
Разм. Даль, далечыня. Чэзлі цьмяныя фарбы захаду на спадах гор, хмурнела далеч. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мро́іва, -а, н.
Тое, што і марыва.
|| прым. мро́йны, -ая, -ае.
Мройная далеч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зма́нлівы, -ая, -ае.
1. Які тоіць у сабе зман, здольны паслужыць асновай няправільнага меркавання аб кім-, чым-н.
Зманлівая цішыня.
2. Які вабіць, чаруе.
Зманлівая далеч.
|| наз. зма́нлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імжы́сты, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты імжой; з імжой. Імжысты дзень. □ Бондар адвярнуўся, стаў узірацца ў імжыстую далеч. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даль даль, род. да́лі ж., да́леч, -чы ж., далечыня́, -ні́ ж., далячы́нь, род. далечыні́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
імглі́цца, ‑ліцца; незак.
1. Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла. Панчанка. І дзень і ноч імгліцца дождж. Машара. З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца. Барадулін.
2. Засцілацца, ахутвацца імглой. Далеч снежная імгліцца. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Сум, туга, журба. Бедаваць, здавалася, не было чаго, а маркота дзіўна не адыходзіла. Мележ. Сёння спавіта задумай бяскрайняя далеч палёў і вее маркотай і сумам ад ціхіх пажоўклых гаёў. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)