дакла́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. дакла́днасць
Р. дакла́днасці
Д. дакла́днасці
В. дакла́днасць
Т. дакла́днасцю
М. дакла́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дакла́днасць ж.

1. то́чность;

2. допо́длинность, достове́рность;

3. чёткость, отчётливость;

4. обстоя́тельность, тща́тельность;

1-4 см. дакла́дны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакла́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць дакладнага. Дакладнасць часу. Дакладнасць выканання. Дакладнасць звестак. Дакладнасць рухаў.

2. Разм. Дэталь, падрабязнасць. Ці то былі толькі здагадкі, ці то праўда, але пачалі перадавацца з вуснаў у вусны ўсялякія дакладнасці і падрабязнасці справы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакла́дны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае ісціне, правільны.

Дакладная вага.

Д. гадзіннік.

2. Поўнасцю адпаведны ўзору, правілам, патрабаванням.

Дакладная копія.

Д. пераклад.

3. Канкрэтны, вычарпальны, не прыблізны.

Д. ўлік.

Д. адрас.

4. Акуратны, пунктуальны.

Д. выканаўца.

5. У якім асобныя элементы выразна аддзелены адзін ад аднаго.

Дакладныя рухі.

Дакладныя прыёмы.

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дакладнасцьдакладнасць’ (БРС). Укр. докла́дність ’тс’. Вельмі верагодна, што гэта запазычанне з польск. dokładność. Параўн. яшчэ дакла́дны, дакла́дна, якія таксама, здаецца, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакладнасць, пунктуальнасць, літаральнасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дакумента́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца дакументам.

Д. матэрыял.

2. Заснаваны на дакументах, на фактах, уласцівы дакументу.

Д. фільм.

Дакументальная дакладнасць.

|| наз. дакумента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акура́тны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

А. чалавек.

2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

Акуратная работа.

|| наз. акура́тнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

математи́ческий матэматы́чны;

математи́ческая то́чность матэматы́чная дакла́днасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., за каго-што.

Прымаць на сябе адказнасць за каго-, што-н.

Р. за дакладнасць інфармацыі.

Р. за калегу.

|| зак. паручы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)