дазво́ліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дазво́лю дазво́лім
2-я ас. дазво́ліш дазво́ліце
3-я ас. дазво́ліць дазво́ляць
Прошлы час
м. дазво́ліў дазво́лілі
ж. дазво́ліла
н. дазво́ліла
Загадны лад
2-я ас. дазво́ль дазво́льце
Дзеепрыслоўе
прош. час дазво́ліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дазво́ліць сов. разреши́ть, позво́лить; (дать возможность) предоста́вить;

не д. — не разреши́ть (не позво́лить);

~льце мне зрабі́ць гэ́та — разреши́те (позво́льте, предоста́вьте) мне сде́лать э́то;

д. сабе́ — позво́лить себе́;

~льце! — позво́льте! разреши́те!;

як ~ліце вас разуме́ць? — как прика́жете вас понима́ть?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дазво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што, з інф. і дадан. сказам. Даць дазвол, згадзіцца на што‑н. Дазволіць пастаноўку п’есы. Дазволіць увайсці. □ Коні, .. як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць. Брыль.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Даць магчымасць што‑н. зрабіць; ажыццявіць. Мінеральныя ўгнаенні дазволяць за 7 гадоў амаль патроіць ураджаі. Дуброўскі. [Тварыцкі] дайшоў да таго доміка, дзе жыў Несцяровіч, а цераз сенцы Ірына.. Вокны адчынены, і адтуль шмат галасоў. Гэта не дазволіла яму адразу пайсці туды. Чорны.

3. заг. дазво́ль(це). Ужываецца як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога‑н. дзеяння. Дазвольце сход лічыць адкрытым. □ — Таварышы! Дазвольце назваць вас ганаровым і слаўным імем — чырвонаармейцы. Мікуліч.

4. заг. дазво́ль(це). Ужываецца як форма пярэчання, нязгоды з чым‑н. — Да... Дазвольце! — ускрыкнуў чыноўнік. — Дазвольце... Якое права... Самуйлёнак. Другую [пасцель] Таня прынесла сама. — Дазвольце, мы самі ўсё зробім, не турбуйцеся, — папрасіла жанчына. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.

Д. ад’езд.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.

Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.

3. дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.

Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.

|| незак. дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дазво́ліцьдазволіць’. Рус. дозволить, укр. дозволити. Гэтыя ўсх.-слав. дзеясловы лічацца запазычаннем з польск. dozwolić ’тс’. Гл. Бернекер, 1, 440; Фасмер, 1, 522. Слова запазычана ў XVI ст. Бернекер і Фасмер меркавалі, што зыходным было do‑iz‑voliti (з дзеяслоўнай прэфіксацыяй зах.-слав. тыпу: do‑iz‑voliti > do‑zvoliti). Слаўскі (1, 159) польск. дзеяслоў dozwolić тлумачыць як *do‑sъ‑voliti і наогул не ставіць пытанне аб магчымым запазычанні. У рус. мове дозволить зафіксавана ў помніках з XVI ст. Булыка (Запазыч.) гэтай лексемы не прыводзіць. Шанскі (1, Д, Е, Ж) лічыць верагоднай версію аб запазычанні рус. слова з польск. мовы, як і магчымасць запазычання ўкр. і бел. лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бестакто́ўнасць, -і, ж.

1. гл. бестактоўны.

2. Бестактоўны ўчынак.

Не дазволіць бестактоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позво́лить сов., в разн. знач. дазво́ліць;

позво́лить себе́ дазво́ліць сабе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дозво́лить сов., уст., прост. дазво́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попусти́ть сов. дазво́ліць, папусці́ць, папусці́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумяшча́льніцтва, -а, н.

Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.

Дазволіць с. на палову стаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)