дага́двацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
дага́дваюся |
дага́дваемся |
| 2-я ас. |
дага́дваешся |
дага́дваецеся |
| 3-я ас. |
дага́дваецца |
дага́дваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
дага́дваўся |
дага́дваліся |
| ж. |
дага́двалася |
| н. |
дага́двалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
дага́двайся |
дага́двайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
дага́дваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
дага́двацца несов., см. здага́двацца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дага́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да дагадацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дога́дываться несов. дага́двацца, здага́двацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Падазрава́ць ’лічыць вінаватым у якіх-н. дрэнных, недазволеных учынках; думаць, дагадвацца’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. подозревать, якое ад прасл. zьrěti ’глядзець, бачыць’. Бел. м. дзеяслоў zъreti і яго вытворныя неўласцівыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падазрава́ць, ‑раю, ‑раеш, ‑рае; ‑раём, ‑раяце і ‑ваю, ‑ваеш, ‑вае; незак.
1. каго, у чым і без дап. Лічыць вінаватым у якіх‑н. дрэнных, недазволеных учынках, мець падазрэнне на каго‑н. Падазраваць у крадзяжы. □ [Вера:] Што, не давяраеш? І мяне ў шкодніцтве падазраеш? Крапіва. О, ёсць майстры падазраваць, глухую варожасць падаграваць! Вярцінскі.
2. што, аб чым, з дадан. сказам. Думаць, дагадвацца. Ганна і не падазравала, што важныя падзеі чакаюць яе ў гэты дзень. Лупсякоў. Недзе ж жыў чалавек, вучыўся, працаваў — пражыў на свеце дваццаць, сорак год, а ты і не падазраваў аб яго існаванні. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)