даве́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

Многа чаго ён даведаўся з кніг. 3 розных крыніц можна д. пра дзейнасць Францыска Скарыны.

2. аб кім-чым, пра каго-што. Атрымаць даведку, запытацца аб чым-н.

Д. аб стане хворага.

3. каго. Наведаць каго-н., прыйсці да каго-н. (разм.).

Д. бацькі.

|| незак. даве́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́дацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даве́даюся даве́даемся
2-я ас. даве́даешся даве́даецеся
3-я ас. даве́даецца даве́даюцца
Прошлы час
м. даве́даўся даве́даліся
ж. даве́далася
н. даве́далася
Загадны лад
2-я ас. даве́дайся даве́дайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час даве́даўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даве́дацца сов.

1. узна́ть; разузна́ть;

2. (аб кім, чым, пра каго, што) спра́виться (о ком, чём), осведоми́ться (о ком, чём);

д. аб здаро́ўі — спра́виться о здоро́вье;

3. навести́ть, посети́ть, прове́дать;

д. ба́цькі — навести́ть (посети́ть, прове́дать) отца́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Сабраць, атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н.; дазнацца. І шмат чаго даведаўся дзед Талаш з гутаркі з маладзіцаю. Колас. Скуратовічык на свой хутар не з’явіўся, а абмінуў яго: ён даведаўся пра засаду. Чорны.

2. Разм. Запытацца аб чым‑н. Даведацца аб здароўі.

3. Разм. Наведаць, праведаць каго‑, што‑н. — Трэба будзе даведацца да Турсевіча і пабачыць, як ён вядзе сваю справу, — падумаў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даве́даццадаведацца’ (БРС). Рус. дове́даться, укр. дові́датися, польск. dowiedzieć się, чэш. dověděti se і г. д. Прасл. *dověděti sęдаведацца’. Звязана з *vědati ’знаць, ведаць’, *věděti ’тс’ (параўн. бел. ве́даць, рус. ве́дать, укр. ві́дати, ст.-рус., ст.-слав. вѣдѣти, чэш. věděti, польск. wjedzieć, славен. védeti, в.-луж. wjedźeć, н.-луж. wjeźeś і г. д.). Параўн. ве́даць (гл. ЭСБМ, 2, 80). Вельмі дзіўна, што гэта слова (*dověděti sę) адсутнічае ў Трубачова, Эт. сл., 5. Калі нават не лічыць яго агульнаславянскім, то прынамсі, у якасці праславянскага дыялектызма яно ўваходзіла ў праславянскі лексічны фонд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осве́домиться запыта́цца, даве́дацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цярпе́цца, -піцца; безас., незак. (разм.).

Пра магчымасць цярпець.

Хлопчыку не цярпелася хутчэй даведацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дозна́ться сов. дазна́цца, даве́дацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спра́витьсяII сов. (навести справку) даве́дацца;

спра́виться о здоро́вье даве́дацца пра здаро́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поразузна́ть сов., разг. разве́даць, даве́дацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)