дабраво́льны, -ая, -ае.

Тое, што і добраахвотны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабраво́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дабраво́льны дабраво́льная дабраво́льнае дабраво́льныя
Р. дабраво́льнага дабраво́льнай
дабраво́льнае
дабраво́льнага дабраво́льных
Д. дабраво́льнаму дабраво́льнай дабраво́льнаму дабраво́льным
В. дабраво́льны (неадуш.)
дабраво́льнага (адуш.)
дабраво́льную дабраво́льнае дабраво́льныя (неадуш.)
дабраво́льных (адуш.)
Т. дабраво́льным дабраво́льнай
дабраво́льнаю
дабраво́льным дабраво́льнымі
М. дабраво́льным дабраво́льнай дабраво́льным дабраво́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дабраво́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца па добрай волі, без прымусу; добраахвотны. Дабравольны ўзнос. Дабравольны пачын. // Заснаваны на прынцыпах узаемнай згоды. Дабравольнае аб’яднанне народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаабклада́нне, -я, н.

Дабравольны збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаны самім насельніцтвам, калектывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаабклада́нне, ‑я, н.

Дабравольны збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаны самім насельніцтвам, калектывам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доброхо́тный уст.

1. добразычлі́вы;

2. (добровольный) добраахво́тны, дабраво́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доброво́льный добраахво́тны, дабраво́льны;

на доброво́льных нача́лах на добраахво́тных (дабраво́льных) асно́вах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дабравольны, дабрадзей, дабрадушнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ртыя, ‑і, ж.

1. Палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа або яго слоя, аб’ядноўвае найбольш актыўных прадстаўнікоў гэтага класа і кіруе імі ў дасягненні пэўных мэт і ідэалаў. Самым цэльным, поўным і аформленым выражэннем палітычнай барацьбы класаў з’яўляецца барацьба партый. Ленін.

2. Дабравольны баявы саюз аднадумцаў камуністаў, арганізаваны з прадстаўнікоў рабочага класа, працоўных сялян і інтэлігенцыі Савецкага Саюза; Камуністычная партыя Савецкага Саюза. На чале са сваім Цэнтральным Камітэтам наша партыя ўпэўнена вядзе краіну да новых перамог у барацьбе за камунізм. «Звязда».

3. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, ідэй, поглядаў.

4. Група людзей, аб’яднаных для якой‑н. мэты; атрад. Партыя геолагаў. □ Будавалі перш за ўсё інтэрнаты для рабочых, новыя і новыя партыі якіх прыбывалі штодзень. Хадкевіч. На другі дзень на рабоце іх разлучылі. — Ніна засталася ў партыі жанчын, якая працавала ў горадзе, а Веру накіравалі на лесакамбінат. Мікуліч.

5. Пэўная колькасць якіх‑н. прадметаў, тавараў. Партыя летняга адзення. □ Ленінградскія рабочыя выпусцілі для сяла новую партыю трактароў. Курто.

6. Састаўная частка шматгалосага музычнага твора, якая выконваецца адным спеваком або на адным інструменце. Бабіньскі выконвае ў гданьскай оперы рад вядучых партый у операх заходніх і рускіх кампазітараў. «Звязда». Але вось чамусьці змоўклі вядучыя цымбалы, хоць партыя іх іменна ў гэтым месцы павінна была загучаць па ўсю моц. Мехаў. // Ноты для такой часткі. // Сольная роля ў оперы, балеце і пад. — З вялікай радасцю даведаўся я, што кіраўніцтва нашага тэатра даручае мне спяваць партыю Сяргея ў оперы Я. Цікоцкага «Дзяўчына з Палесся». «Маладосць».

7. Гульня (у шахматы, карты і пад.) з пачатку да канца.

8. Выгадны кандыдат для жаніцьбы, замужжа. Валодзя — вельмі харошая партыя для любой дзяўчыны. Арабей.

[Ад лац. partio — дзялю, падзялю]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)