гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вада, водны, вадзяны, напр.: гідраагрэгат, гідраавіяцыя, гідрабіялогія, гідрадынаміка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «вада», «водны», «вадзяны», напрыклад: гідрабурэнне, гідрапомпа, гідрастанцыя, гідратэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гі́дра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гі́дра гі́дры
Р. гі́дры гі́драў
Д. гі́дры гі́драм
В. гі́дру гі́драў
Т. гі́драй
гі́драю
гі́драмі
М. гі́дры гі́драх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гі́дра ж., миф., зоол. ги́дра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ги́дра миф., зоол. гі́дра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гі́драгідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydraгідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гі́дра, ‑ы, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шматгаловая змяя, у якой на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая прэснаводная жывёліна са шчупальцамі вакол рота.

[Грэч. hydra — вадзяная змяя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон. // У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дра1 ’жывёла, Lutra vulgaris’ (БРС, Нас., Бес.). Рус. вы́дра, укр. ви́дра, ст.-рус. выдра, польск. wydra, в.-луж. wudra, н.-луж. hudra, чэш., славац. vydra, серб.-харв. ви̏дра, славен. vídra, балг., макед. ви́дра. Роднасным з’яўляецца літ. ū́dra ’выдра’, ст.-прус. wudro, лат. ûdris, ст.-інд. udráḥ ’вадзяная жывёла’, авест. udrā‑ ’выдра’, грэч. ὕδρος, ὕδραгідра, вадзяная змяя’, ст.-ісл. otr ’выдра’, ст.-в.-ням. ottar ’тс’. Назва ўтворана ад назвы вады; параўн. грэч. ὕδωρ ’вада’, рус. вада (Траўтман, 334; Вальдэ, 449; Фасмер, 1, 367; Шанскі, 1, В, 222).

Вы́дра2 ’хітры, пранырлівы чалавек’ (Нас., Мат. Гом.). Пераноснае значэнне выдра1, але не выключана магчымасць і ўтварэння ад выдраць, выдзіраць; параўн. вырва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)