гі́дра

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гі́дра гі́дры
Р. гі́дры гі́драў
Д. гі́дры гі́драм
В. гі́дру гі́драў
Т. гі́драй
гі́драю
гі́драмі
М. гі́дры гі́драх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гі́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішэчнаполасцевая жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́дра ж., миф., зоол. ги́дра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́дра, ‑ы, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — шматгаловая змяя, у якой на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішачнаполасцевая прэснаводная жывёліна са шчупальцамі вакол рота.

[Грэч. hydra — вадзяная змяя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гі́драгідра’, ’жывёла з класа паліпаў’ (БРС). Рус. ги́дра, укр. гі́дра. Запазычанне (у бел., магчыма, праз рус. мову) з новай латыні ў першай палавіне XIX ст. Слова ўзнікла на базе лац. hydraгідра, вадзяная змяя, міфалагічная жывёла’ (< грэч.). У гэтым значэнні крыніцай рус. слова (> бел.) было ням. Hydra (< лац. < грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 69–70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вада, водны, вадзяны, напр.: гідраагрэгат, гідраавіяцыя, гідрабіялогія, гідрадынаміка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае словам: «вада», «водны», «вадзяны», напрыклад: гідрабурэнне, гідрапомпа, гідрастанцыя, гідратэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ги́дра миф., зоол. гі́дра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шматгало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі ці шмат галоў (пра міфічных істот). Шматгаловая гідра. Шматгалосы дракон. // У склад якога ўваходзіць шмат людзей ці жывёл. [Людзі] перакідваліся рэплікамі, гікалі, спрачаліся. І над шматгаловай плынню пляскаўся тлум. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дра1 ’жывёла, Lutra vulgaris’ (БРС, Нас., Бес.). Рус. вы́дра, укр. ви́дра, ст.-рус. выдра, польск. wydra, в.-луж. wudra, н.-луж. hudra, чэш., славац. vydra, серб.-харв. ви̏дра, славен. vídra, балг., макед. ви́дра. Роднасным з’яўляецца літ. ū́dra ’выдра’, ст.-прус. wudro, лат. ûdris, ст.-інд. udráḥ ’вадзяная жывёла’, авест. udrā‑ ’выдра’, грэч. ὕδρος, ὕδραгідра, вадзяная змяя’, ст.-ісл. otr ’выдра’, ст.-в.-ням. ottar ’тс’. Назва ўтворана ад назвы вады; параўн. грэч. ὕδωρ ’вада’, рус. вада (Траўтман, 334; Вальдэ, 449; Фасмер, 1, 367; Шанскі, 1, В, 222).

Вы́дра2 ’хітры, пранырлівы чалавек’ (Нас., Мат. Гом.). Пераноснае значэнне выдра1, але не выключана магчымасць і ўтварэння ад выдраць, выдзіраць; параўн. вырва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)