гуси́ный гусі́ны;

гуси́ный жир шма́лец;

гуси́ная ко́жа гусі́ная ску́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусі́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гусі́ны гусі́ная гусі́нае гусі́ныя
Р. гусі́нага гусі́най
гусі́нае
гусі́нага гусі́ных
Д. гусі́наму гусі́най гусі́наму гусі́ным
В. гусі́ны (неадуш.)
гусі́нага (адуш.)
гусі́ную гусі́нае гусі́ныя (неадуш.)
гусі́ных (адуш.)
Т. гусі́ным гусі́най
гусі́наю
гусі́ным гусі́нымі
М. гусі́ным гусі́най гусі́ным гусі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гусі́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гусі́ны гусі́ная гусі́нае гусі́ныя
Р. гусі́нага гусі́най
гусі́нае
гусі́нага гусі́ных
Д. гусі́наму гусі́най гусі́наму гусі́ным
В. гусі́ны (неадуш.)
гусі́нага (адуш.)
гусі́ную гусі́нае гусі́ныя (неадуш.)
гусі́ных (адуш.)
Т. гусі́ным гусі́най
гусі́наю
гусі́ным гусі́нымі
М. гусі́ным гусі́най гусі́ным гусі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ла́пнік ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (маг., Кіс.), як і лапчатнік (гл.), у выніку намінацыі гусіная лапка. Да ла́па1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркоўка ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (паўн.-усх., Кіс.). Беларускае. Да морква (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снедзікгусіная цыбуля жоўтая, Gagea tutea Ker.-Gaevl.’ (гродз., Кіс.). Укр. сні́док ‘тс’, рус. дыял. снедо́к ‘маркоўнік’. З польск. śniedek, śniadekгусіная цыбуля’. Паводле Махэка₂ (564), польскае слова (чэш. snědek з польскай) ад кораня *sněd‑ (гл. снедаць), г. зн. ‘ядомы’, паколькі цыбуліны гэтых раслін ядуць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гусі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. □ На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч.

•••

Гусінае пяро гл. пяро.

Гусіная скура гл. скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапча́тнік дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (стол., Бейл.) — у выніку намінацыі з лапчатка гусяча ’тс’. Да лапа, (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Памянш.-ласк. да лапа (у 1, 2 знач.). Лапкі птушак.

2. Спец. Тое, што і лапа (у 3 знач.); невялікая лапа. Лапка швейнай машыны.

3. звычайна мн. (ла́пкі, ‑пак). Футра, шкурка з лап жывёлы. Заячыя лапкі.

•••

Гусіная лапка — травяністая расліна сямейства ружакветных з жоўтымі кветкамі і складкаватым лісцем.

Лапкі ўгору — не супраціўляцца.

Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.

Хатка на курыных лапках гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́пка ж., в разн. знач. ла́пка;

л. насяко́мага — ла́пка насеко́мого;

дзіця́чая л. — де́тская ла́пка;

яло́вая л. — ело́вая ла́пка;

гусі́ная л.бот. гуси́ная ла́пка;

хадзі́ць (стая́ць) на за́дніх ~ках — ходи́ть (стоя́ть) на за́дних ла́пках;

~кі ўго́ру — ла́пки вверх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)